Темы

Над аднаўленнем статку трэба працаваць

Над аднаўленнем статку трэба працаваць

У райвыканкаме прайшла абласная нарада па пытаннях аднаўлення статку буйной рагатай жывёлы ў сельгасарганізацыях раёна. Яе ўдзельнікамі сталі кіраўнікі, галоўныя зааветспецыялісты, загадчыкі малочна-таварных ферм, тэхнікі-асемянатары гаспадарак, спецыялісты райсельгасхарчу. Удзел у абмеркаванні надзённых пытанняў жывёлагадоўлі прынялі гендырэктар Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства В.І. Віткоўскі, іншыя прадстаўнікі ўстановы.

Падчас нарады былі заслуханы тэхнікі-асемянатары кожнай з МТФ раёна адносна выканання плана па асемяненні буйной рагатай жывёлы і праб­лем, якія маюцца ў гэтым накірунку, у прыватнасці, лячэння гінекалагічна хворай жывёлы.

На сёння, як адзначыў намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Кісялёў, праб­лемным застаецца балансаванне рацыёнаў кармлення БРЖ. Каб атрымаць плануемае сярэднесутачнае прыбаўленне ў вазе на тых жа рамонтных цялушках, у рацыёне апошніх павінны быць канцэнт­раваныя кармы. Аднак з-за недахопу ўласнага фуражу і сродкаў на набыццё канцэнт­ратаў у прадпрыемстваў-перапрацоўшчыкаў рацыёны далёка не ўсіх сельгасарганізацый адпавядаюць тэхналагічным.

Хоць колькі “перакрыць” праблему дэфіцыту канцэнт­ратаў, якая негатыўна сказваецца на вазе БРЖ, здольны ў некаторай ступені ветэрынарныя мерапрыемствы — пра іх падрабязна гаварылася падчас нарады. Шмат увагі было ўдзелена вырашэнню пытанняў лячэння гінекалагічна хворай жывёлы. Гэтая праблема ў раёне маецца і, безумоўна, не садзейнічае павышэнню прадуктыўнасці галіны.

На тое, што ў гаспадарцы справы з аднаўленнем дойнага статка абстаяць нядрэнна, указ­вае наяў­насць 120% цялушак на 100 галоў кароў. Пры тым што ў цэлым па раёне гэты паказчык да нормы не дацягвае (105% на 100 галоў), у філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”, да прыкладу, ён складае 135% на 100.

Адпаведныя нарады з удзелам кіруючага складу і спецыялістаў Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства право­дзяцца ў раёне кожны квартал, што ў комплексе з іншымі вытворчымі мерапрыемствамі са­дзейнічае актывізацыі вырашэння праблемных пытанняў у жывёлагадоўлі.

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву рэдакцыі.

Последние новости

Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

В профессиональное будущее

5 декабря 2025
Читать новость
Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Делегат ВНС Виталий Сидюк провел встречу с трудовым коллективом социального пансионата «Каменка»

5 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

Облачная погода с туманами ожидается сегодня в Беларуси

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем