Темы

Калі ў гаспадарцы ёсць малако — каса пуставаць не будзе

Калі ў гаспадарцы ёсць малако — каса пуставаць не будзе

Філіял “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” прызнаны пераможцам раённага спаборніцтва па выніках веснавых палявых работ і нарыхтоўкі травянога корму. У тройцы лідараў (на 2-м месцы) — па выніках восеньскіх палявых работ (сяўба азімых культур, падняцце зябліва) і на 3-м — на ­ўборцы збожжавых.

Дырэктар філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” Міхаіл Стрыжэўскі накіроўвае, пры падтрымцы калектыву, дзейнасць сельгаспрадпрыемства так, каб аб’ёмы малочнай вытворчасці не толькі не скуднелі, але і нарошчваліся. Менавіта на павелічэнне малака “завязана” у гаспадарцы раслінаводчая галіна. Прычым, да тэхналогіі вырошчвання культур падыход самы сур’ёзны. Абавязкова знойдуць выйсце і ў тым выпадку, калі фінансавыя магчымасці абмежаваныя.

Узяць бы хоць той факт, што гаспадарка — адна з першых і нямногіх у раёне, дзе ў мэтах падрыхтоўкі да сяўбы азімых выкарысталі балку для ўшчыльнення глебы. Спецыяльная тэхніка каштуе немалых грошай, а балка, як тут палічылі, — усяго толькі актывізацыя інжынернай думкі і механізатарскага спрыту.

Жывучы не адным днём, будуючы планы на перспектыву, у “Харчавіку-Агра” прадпрымаюць усемагчымыя захады для ўдасканалення маючага вопыту і пераймання перадавога ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі, пры­слухоўваюцца да рэкамендацый і парад навукоўцаў. У гэтых мэтах і сам кіраўнік, і галоўныя спецыялісты філіяла штогод удзельнічаюць у спецыялізаваных вучобах-выставах, у тым ліку за межамі краіны.

Добра разумеючы, што ўраджай закладваецца задоўга да сутыкнення насення з зямлёй, а апошняе павінна адбыцца ў строга адведзеныя тэрміны, важную ролю надаюць падрыхтоўчым да сяўбы работам. Як і ў папярэднія гады, загадзя паклапаціліся, прадпрынялі ўсе неабходныя меры, каб яравая і восеньская пасяўныя кампаніі прайшлі зладжана.

— Азімую збажыну пасеялі ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны, — адзначае Міхаіл Мікалаевіч Стрыжэўскі. — І, мяркуючы па тым, як рунь паднялася, лічу, што ўсё зрабілі правільна. Расліны, якія былі пасеяны да 10 верасня, на сёння ў фазе кушчэння. Азімы рапс, каб прыпыніць рост, апрацавалі ростарэгулятарам. Усё, здаецца, складваецца нядрэнна, спадзяемся на станоўчую перазімоўку пасеваў і добры ўраджай.

Адносна нязначныя плошчы сельсгасугоддзяў і наладжаны ў філіяле стыль гаспадарання — апошняе, без сумнення, вызначальнае — дазваляюць брацца за кожны наступны від работ не нахрапам, як гэта часта бывае, а прадумана, з разлікам на максімальную аддачу. Ад гэтага ў поўным аб’ёме першымі ў раёне завяршылі падняцце зябліва на запланаваных гектарах — стварылі яшчэ адну ўмову для добрага ўраджаю.

Шмат увагі надаюць у філіяле стварэнню культурнай пашы. Якраз гэтым часам уздабляюць арганікай плошчы ля фермы Савічы, каб увесну, як толькі снег сыдзе і з’явіцца магчымасць выйсці ў поле, на 40 гектарах пасеяць шматкампанентную мнагалетнюю пашу.
— Адлегласць да фермы там мінімальная — перагон жывёлы зусім нязначны, — заўважае дырэктар. — Спа­дзяемся, што і ў гэтым плане ўсё атрымаецца.

З надыходам зімне-стойлавага перыяду заатэхнічная і ветэрынарная службы гаспадаркі займаюцца распрацоўкай рацыёнаў кармлення жывёлы на аснове паўнавартасных кармавых сумясяў, праводзяць іх параўнальны аналіз, шукаюць аптымальныя варыянты. У гэтых мэтах галоўныя спецыялісты службаў прынялі ўдзел 18 кастрычніка ў V усебеларускім форуме жывёлаводаў, прывязлі адтуль свежыя веды і ідэі, каб укараніць іх у сябе і мець найлепшы вынік.

— Шукаем спосабы, каб тая кармавая база, якую стварылі, была максімальна выкарыстана і, галоўнае, — прынесла максімальны эфект, — гаворыць Міхаіл Мікалаевіч. — На сёння рэнтабельнасць малочнай вытворчасці іграе першую скрыпку ў дзейнасці філіяла. І нельга дапусціць, каб праца людзей на корманарыхтоўцы, у пасяўную і ўборачную кампаніі была дарэмнай. Яна павінна прыносіць прыбыткі, забяспечваць нармальнае функцыянаванне гаспадаркі, ствараць умовы для стабільнага заробку і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

З улікам таго, што малако на сёння — адзіная стабільная крыніца паступлення грашовых сродкаў, усё, што ў гаспадарцы вырошчваюць (за выключэннем дзяржзаказу, які бездакорна выконва­юць), імкнуцца “прапусціць” праз жывёлагадоўлю.

— Калі ёсць малако, то каса не будзе пустой, — разважае кіраўнік “Харчавіка-Агра”. — З выручаных за яго грошай разлічваемся за банкаўскі крэдыт, які бралі на набыццё паліва для веснавой пасяўной. Прычым расплачваемся своечасова і да капейкі. З малочных грошай у асноўным фарміруецца і заробак калектыву. Доля мясной вытворчасці ў гэтым — ад сродкаў Бабруйскага і Магілёўскага мясакамбінатаў — не болей за 25%.

б’ём нарыхтаванага травянога корму — 39 ц к. адз. на ўмоўную галаву жывёлы (найвышэйшы паказчык у раёне) — плюс 10 ц к. адз. пераходзячага дазваляюць “Харчавіку-Агра” трымаць і большае пагалоўе. Прыкладна на 100 галоў гаспадарка штогод стабільна прырастае. Аднак гэта не датычыцца малочнага статку: для пастаноўкі дадатковай колькасці рагуль не хапае месцаў.

Таму рэшткі нарыхтаванага травянога корму звычайна прадаюць іншым. Гатовыя прапанаваць ужо і сёлета, аднак пакуль, па словах дырэктара, заявак не паступала. З’явіцца попыт можа бліжэй да зімы. У вызначэнні цаны арыентуюцца на сярэднюю па рынку і не маюць звычкі, як заўважае Міхаіл Стрыжэўскі, здымаць са сваіх лю­дзей апошнюю рубашку…

Галоўнай каштоўнасцю філіяла “Харчавік-Агра” дырэктар лічыць калектыў — працавіты, сумленны, адданы. Гэта датычыцца і моладзі, якой у гаспадарцы заўсёды радыя, і тых, чый стаж вызначаецца не адным дзясяткам год. “Унёсак калектыву — фізічны і інтэлектуальны — у аснове станоўчай дзейнасці філіяла, — заўважае дырэктар. — Праца людзей, памножаная на прыязнае стаўленне да сельскагаспадарчай галіны галаўнога прадпрыемства, даюць магчымасць развівацца, паляпшаць дабрабыт людзей, з упэўненасцю глядзець у будучыню.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

В будущее вместе с нами

Работающая молодежь Бобруйщины соревновалась в бильярде

29 марта 2024
Общество

В Москве с 29 марта по 22 апреля пройдут Дни Могилевской области

29 марта 2024
Общество

Марина Василевская и Олег Новицкий на МКС провели сеанс связи с детьми

29 марта 2024
Человек и природа

Дожди с грозами и до +18°С обещают сегодня синоптики в Беларуси

29 марта 2024
Актуально

Молодежный актив района принял участие в интеллектуально-правовой игре «Модель Шанхайской организации сотрудничества (ШОС)»

28 марта 2024
Общество

Профсоюзные юристы ответили на интересующие вопросы

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Экономика

Экспорт некоторых промтоваров ограничили в Беларуси

28 марта 2024
Актуально

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

В Туголице соседи спасли пенсионерку и ее сына

28 марта 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Общество

В Бобруйском РОВД –– новое назначение   

22 марта 2024
Актуально

У раёне прайшлі “Засеўкі-2024”

26 марта 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района работникам сферы бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

24 марта 2024
В будущее вместе с нами

В областном этапе конкурса «Я патриот своей страны» участвует школьница из Бобруйского района

20 марта 2024
Актуально

В Совет Республики выдвинули кандидата от Бобруйского района

19 марта 2024
Актуально

Веселые гуляния, концерт и блины: широкая Масленица прошла в Бобруйском районе

17 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Актуально

В Каменской школе соревновались юные инспекторы дорожного движения

16 марта 2024