Темы

Дэпутаты прынялі важныя рашэнні

Дэпутаты прынялі важныя рашэнні

Пазачарговая 9-я сесія Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў пад началам яго старшыні Людмілы Крычко працавала ў райвыканкаме ў гэты панядзелак. На парадак дня было вынесена 12 пытанняў, у асноўным — аб унясенні змен і дапаўненняў у раней прынятыя сесіяй райсавета рашэнні.

Частка пытанняў датычылася пераразмеркавання сродкаў раённага бюджэту. У прыватнасці, неабходнасць у зменах у рашэнне Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў ад 28 снежня 2017 г. №37-2 была выклікана атрыманнем дадатковых даходных крыніц. Сродкі, што былі атрыманы зверх зацверджаных у першачарговым бюджэце — а гэта 1 435 тыс. рублёў — папоўняць рэзервовы фонд, у тым ліку заробку работнікаў бюджэтнай сферы, а таксама будуць накіраваны аддзелу па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама на капітальны рамонт Туголіцкай СШ і УКП “Жылкамгас” на цякучыя і капітальныя рамонты жыллёвага фонду.

Дэпутаты зацвердзілі стаўку арэнднай платы за выкарыстанне паверхнасных водных аб’ектаў у мэтах рыбаводства — з 1 студзеня 2019 года яна складзе 3 базавыя велічыні за 1 га. А таксама вызначылі парадак і ўмовы продажу незапатрабаваных жылых памяшканняў, якія знахо­дзяцца ва ўласнасці Бабруйскага раёна (Указ №237 “Аб абыходжанні з дзяржаўным жыллёвым фондам”). Апошнія змогуць набыць грамадзяне, якія састаяць на ўліку ў райвыканкаме на паляпшэнне жыллёвых умоў, у парадку чаргі. Падчас іх адсутнасці дапускаецца продаж дадзенага жылля на аўкцыёне. Пачатковая цана будзе вызначацца сыходзячы з рыначнай, але не ніжэй ацэначнага кошту, паніжанай на 15%. Пры правядзенні паўторных аўкцыёнаў можа прымяняцца паніжальны крок у 5%. Аплаціць набытае дзяржаўнае жыллё, у тым ліку на аўкцыёне, можна будзе ў растэрміноўку да трох год.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

1155 женщин приходится на 1 тысячу мужчин в Могилевской области

3 сентября 2026
Читать новость
Точка зрения

Коррозия государственности: как олигархический клан и коррупция при Зеленском уничтожают Украину изнутри

3 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Доставка — с безопасностью

3 сентября 2026
Читать новость
Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

«Трыбуна працы» запускает проект «Ад падзела да адзінства»

3 сентября 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 3 сентября: до +23°С, небольшие дожди

3 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Аграрии «Агрокомбината Бобруйский» ведут уборку кукурузы на силос

2 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем