Темы

Зіма не за гарамі. Што зроблена і з чым варта парупіцца

Зіма не за гарамі. Што зроблена  і з чым варта парупіцца

Пытанне гатоўнасці суб’ектаў гаспадарання раёна да работы ў надыхо­дзячым асенне-зімовым перыядзе абмеркавалі на апошнім пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта. 

Падрыхтоўка да зімы
пачалася ўжо ў маі

З гэтага часу на пасяджэннях спецыяльна створанай раённай камісіі рэгулярна абмяркоўваліся падрыхтоўчыя пытанні, заслухоўваліся справаздачы кіраўнікоў аб выкананых мерапрыемствах. У выніку зроблена нямала як упраўленнямі, аддзеламі райвыканкама, так і непасрэдна суб’ектамі гаспадарання. На гэты час цалкам атрыманы пашпарты гатоўнасці 49-ю спажыўцамі цеплавой энергіі. Зарэгістравана, па стане на 20 верасня, 71 з 77 неабходных пашпартоў гатоўнасці цеплакрыніц.
Работы па падрыхтоўцы да ацяп­ляльнага перыяду кантраляваліся Баб­руйскім аддзяленнем філіяла “Энерганагляд” РУП “Магілёўэнерга”. Ад выяўленых недахопаў суб’екты гаспадарання пазбаўляліся. На сёння ў арганізацыях і прадпрыемствах падрыхтаваны неабходныя матэрыялы і абсталяванне. УКП “Жылкамгас” укамп­лектавана аварыйнай брыгадай для аператыўнага рэагавання на парушэнні цепла- і водазабеспячэння. На выпадак узнікнення надзвычайных сітуацый на балансе камунальнага прадпрыемства маецца 5 адпаведных аўтаномных крыніц, а таксама дызель-генератар. Аб’екты кацельна-
цеплавой гаспадаркі укамплектаваны кампетэнтным персаналам.
Важнай складаючай падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезону з’яўляецца выкананне задання па забеспячэнні спажыўцоў раёна паліўнымі дровамі. Гэтае заданне, як было адзначана, выканана ўсімі прадпрыемствамі, за выключэннем жылкамгаса. Прычым апошняму прыдзецца напружыцца: дроў нарыхтавана каля 30% ад патрэбы, дранкі — пакуль толькі 14,2.
На працягу вясны і лета камунальшчыкамі вяліся работы па замене цеп­лавых сетак на пі-трубу. Заменена 0,3 км (прыкладна столькі — у стане замены) пры гадавым заданні 1,3 км.
Адначасова з мерапрыемствамі па цеплазабеспячэнні вырашаліся пытанні асвятлення. У месцах агульнага карыстання шматкватэрных жылых дамоў заменены 100 лямпаў на сучасныя святлодыёдныя.
Штоквартальна праводзяцца праверкі стану дымавых і вентыляцыйных каналаў у шматкватэрных дамах з газавым абсталяваннем. У гэтым годзе жылкамгасам падчас капітальнага рамонту дома па зав. Клубнаму ў
пас. Туголіца ўсталявана сістэма рэгулявання на ацяпленне. На кантролі такая ж работа ў дачыненні яшчэ двух дамоў — у Туголіцы і Глушы. Усяго ж на гэты час на балансе УКП “Жылкамгас” 43 шматкватэрных дамы, што ацяпляюцца кацельнымі прадпрыемства, абсталяваны прыборамі ўліку цеплавой энергіі і 17 — сістэмамі аўтаматычнага рэгулявання ацяплення і гарачага водазабеспячэння.

Рамонты, паліва, дарогі

Праведзены капітальныя рамонты жылых дамоў — №15 па вул. Лугавой у п. Глуша і №7 па вул. Перамогі ў
в. Дойнічава. Працягваюцца — на доме №4 па зав. Клубнаму ў Туголіцы і №10 па вул. Пушкіна ў Рэдкім Розе.
Немалая работа ў падрыхтоўцы да зімы выканана на жывёлаводчых аб’ектах сельгасарганізацый. Асноўнымі крытэрыямі атрымання пашпартоў гатоўнасці тут былі спраўная электраправодка, гатоўнасць цеплакрыніц і ацяпляльных сістэм вытворчых і адміністрацыйных памяшканняў.
Ва ўстановах культуры і аховы здароўя праведзены паверка і рамонт кантрольна-вымяральных прыбораў, выкананы планавыя рамонты цепла­ізаляцыі трубаправодаў і цеплавых вузлоў. У шэрагу навучальных устаноў заменены на новыя вокны, дзверы, уваходная група. У Варатынскім дзіцячым садку ўстаноўлены рэзерўны насос у кацельнай.
Аддзелам па адукацыі, спорце і турызме дроў нарыхтавана звыш патрэбы, паліўных брыкетаў — пад неабходнасць. Цалкам забяспечаны і тым, і другім установы аховы здароўя. Што датычыцца паліва для насельніцтва, то яго грамадзяне раёна маюць магчымасць набыць праз філіял “Бабруйскі гаррайпалівазбыт”. На сёння некаторая чарга на дровы і брыкеты маецца, аднак да сярэдзіны кастрычніка ўсе заяўкі, як там запэўнілі, будуць выкананы. На сёлетні год, як і ў папярэднія, у раённым бюджэце прадугледжаны асіг­наванні на пакрыццё розніцы ў цэнах на цвёрдыя віды паліва, якія рэалізуюцца жыхарам раёна, і часткі гандлё­вай надбаўкі на суму 321,8 тыс. рублёў.
Значная падрыхтоўчая работа праведзена і праводзіцца дарожна-эксплуатацыйнымі арганізацыямі — ДРБУ-171 і ДЭУ-72. Гэта цякучыя і капітальныя рамонты дарог, нарыхтоўка саляна-пясчанай сумясі.
Бабруйскім філіялам “Магілёўскія электрычныя сеткі” забяспечаны абслугоўванне электрастанцый, валка небяспечных дрэваў. Створаны запас матэрыялаў на выпадак ліквідацыі аварыйных сітуацый.

Рэзалюцыя
райвыканкама

Такім чынам у цэлым суб’ектамі гаспадарання раёна нямала зроблена ў падрыхтоўцы да зімы, аднак ёсць і нявырашанае. Работа жылкамгаса за недастатковыя тэмпы капітальнага рамонту жылых дамоў, а таксама шэраг іншых недапрацовак прызнана нездавальняючай. Кіраўніку прадпрыемства аб’яўлена дысцыплінарнае пакаранне. У прынятым райвыканкамам рашэнні ўказаны дакладныя тэрміны, да якіх тыя ці іншыя работы павінны быць выкананы. У прыватнасці, да 26 верасня — прыняць меры па атрыманні недастаючых пашпартоў гатоўнасці цеплакрыніц, да 1 кастрычніка — увесці ў эксплуатацыю кацельную ў аг. Хімы, забяспечыць запаўненне ўсіх навесаў паліўнымі дровамі, да 15-га — сфарміраваць яшчэ адну аварыйную брыгаду, укамплектаваць яе ўсім неабходным. Таксама ўказана актывізаваць работы па капітальным рамонце жыллёвага фонду, прыняць меры па аплаце пратэрмінаванай запазычанасці, узмацніць работу па спагнанні з насельніцтва (на 1 верасня — 148,9 тыс. руб або 126,8% да 1 студзеня 2018 г.) і юрыдычных асоб раёна (186,8 тыс. руб ці 130,7% да пачатку года) пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці за аказаныя жыллёва-камунальныя паслугі і інш.
Нямала патрабаванняў з боку райвыканкама да кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый. Апошнім указана пры­няць неабходныя меры па ўстойлівым функцыянаванні народнай гаспадаркі раёна, стабільным забеспячэнні насельніцтва палівам, электрычнай і цеплавой энергіяй, недапушчэнні выйсця са строю сістэм ацяплення жыллёвага фонду, вытворчых і адміністрацыйных збудаванняў, аб’ектаў сацыяльнай сферы, наяўнасці неабходнага запасу матэрыялаў і абсталявання для ліквідацыі магчымых аварыйных сітуацый на адпаведных аб’ектах раёна ў надыходзячы асенне-зімні перыяд.
Асаблівая ўвага была звернута на эканомію паліўна-энергетычных рэсурсаў. У мэтах устойлівага забеспячэння спажыўцоў раёна цеплавой энергіяй, эфектыўнага выкарыстання паліва і энергіі на патрэбы цеплазабеспячэння прынята рашэнне стварыць раённую рабочую групу і адпаведныя — на кожным суб’екце гаспадарання, па аптымізацыі рэжымаў цеплазабеспячэння і эканомным выкарыстанні паліва і энергіі.
Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Профсоюзная юридическая помощь в действии: на все интересующие вопросы получены ответы

19 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Актуально

Работать максимально эффективно. На заседании райисполкома рассмотрели итоги социально-экономического развития района за 1-й квартал текущего года

19 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Исправные электроустановки в доме — залог вашей безопасности

19 апреля 2024
Общество

В Беларуси дополнен перечень организаций, где можно пройти альтернативную службу

19 апреля 2024
Актуально

Слово — делегатам ВНС. Александр Суходольский, председатель райисполкома: «Всебелорусское народное собрание — уникальная площадка для общественной дискуссии».

19 апреля 2024
Деятельность Президента

Лукашенко произвел кадровые назначения в структуре Следственного комитета

19 апреля 2024
Общество

Министерство транспорта и коммуникаций проводит правовой мониторинг

19 апреля 2024
Общество

Новым главным лесничим Бобруйского лесхоза стала Елена Порсик

19 апреля 2024
В будущее вместе с нами

В Химовской школе прошло мероприятие в рамках проектов «Единый парламентский день» и «Молодежный щит»

19 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Общество

19 апреля в Бобруйском районе временно будет приостановлено вещание эфирного телевидения

7 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024
Актуально

Внимание! В Бобруйском районе введено ограничение на посещение леса

9 апреля 2024