Темы

Збалансаваныя рацыёны — аснова правільнага кармлення

Збалансаваныя рацыёны — аснова правільнага кармлення

Нягледзячы на цёплыя кастрычніцкія дні ў большасці раённых сельгасарганізацый на гэтую пару, як таго патрабуе тэхналогія, завяршылі перавод жывёлы на зімне-стойлавае ўтрыманне. Апошняе мае на ўвазе найперш сур’ёзныя патрабаванні да кармлення жывёлы, у асаблівасці дойнага статку. Менавіта іх, а таксама пытанні вырошчвання маладняку абмеркавалі ўдзельнікі раённай вытворчай нарады па жывёлагадоўлі — галоўныя спецыялісты зааветслужб і загадчыкі малочна-таварных ферм гаспадарак.

Мерапрыемства прайшло пад началам намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандра Кісялёва з удзелам спецыялістаў райсельгасхарчу.
З улікам таго, што травянога корму на гэтую пару ў цэлым па раёне нарыхтавана 25,2 ц к. адз. на ўмоўную галаву жывёлы (у філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” звыш 39 ц к. адз., у Бабруйскі ААТ “Аграмашсервіс” — амаль 30, у ААТ “Міхалёўская Ніва” — 25,2), і нарыхтоўка кукурузнага сіласу працягваецца, можна меркаваць, што без корму раённая жывёла не застанецца. Іншая справа — яго якасць: якраз у гэтыя дні сянаж даследуецца на адпаведныя паказчыкі — і правільны падыход да кармлення.
“Надзвычай важна — балансаваць рацыёны па асноўных харчовых рэчывах, неабходных для здароўя, жыццядзейнасці і прадукцыйнасці жывёлы, гатаваць паўнавартасныя кормасумясі з сенажу і сіласу, з прымяненнем канцэнт­раванага корму, патакі, жому, цукровых буракоў”, — адзна­чыў, звяртаючыся да ўдзель­нікаў нарады Аляксандр Кісялёў. І ён сам, і спецыялісты райсельгасхарчу нагадалі, як гэта рабіць правільна, тэхналагічна прадумана.
Другім, не меней значным пытаннем нарады было вырошчванне маладняку буйной рагатай жывёлы. Яго абмеркаванне прайшло ў форме іспыту — загадчыкі ферм рабілі раскладку сваіх дзеянняў у выпадку нараджэння цяляці, выпайкі нованароджанай жывёліны зондам, прыгатавання корму для маладняку, для навацельных кароў і інш. Сваімі парадамі адносна абмяркоўваемага пытання падзяліліся спецыялісты гаспадарак, дзе гэтая работа пастаўлена належным чынам, у прыватнасці, філіяла “Харчавік-Агра”.
Была звернута ўвага на работу з кадрамі — узаемасувязь удзельнікаў нарады з работнікамі ферм, правядзенні тлумачальнай работы з аператарамі машыннага даення, даглядчыкамі, тымі, хто мае непасрэднае дачыненне да догляду жывёлы. А таксама на зацікаўленасць саміх спецыялістаў у выніках працы. Практыка паказвае, што і першае, і другое актуальнае. За абмеркаваннем догляду маладняку ў зімовых умовах у першыя месяцы жыцця выявілася, што не на ўсіх фермах маюцца прызначаныя для гэтых мэт лямпы. Іх набыццё не ў кампетэнцыі тых жа загадчыкаў МТФ, але задача апошніх, па словах Аляксанд­ра Кісялёва, давесці праблему да кіраўніка і дасягнуць яе вырашэння. Тое ж і ў дачыненні падначаленых: недастаткова паставіць задачу — важна пракантраляваць яе выкананне, а ў выніку немагчымасці апошняга — выявіць прычыну і знайсці спосаб пазбавіцца ад яе. Толькі пры такім падыхо­дзе калектыў можа разлічваць на станоўчы вынік сваёй работы.
Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Ваше здоровье

Психолог рассказала, как первокурсникам победить тоску по дому и о чем важно позаботиться родителям

1 сентября 2026
Читать новость
В стране и мире

Укреплять и подтверждать делом имидж организации. Выступление Лукашенко на Совете глав государств — членов ШОС

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

С Днем знаний, Бобруйщина! В школах района прозвучали первые звонки

1 сентября 2026
Читать новость
Ваше здоровье

График выездов передвижного ФАПа на сентябрь 2026 года

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

1 сентября в Бобруйском районе — День трезвости

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района с Днем знаний

1 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем