Темы

Восеньскія работы працягваюцца

Восеньскія работы працягваюцца

У СВК “Гігант” працягваюць капаць бульбу. Сабраны ўраджай звозяць у бульбасховішча, дзе, перш чым пакласці на захаванне — буйную ў засекі, насенную ў кантэйнеры — прапускаюць праз сарціроўку. Дробныя ж клубні пасля гэтага змяшчаюць у спецыяльна падрыхтаваную тару. З вызваленнем тэхнікі ад асноўных сельскагаспадарчых работ іх будуць дастаўляць на тэрыторыю жывёлаводчых аб’ектаў, дзе, перш чым прапанаваць жывёле, дадаткова ачышчаць.

У дзень нашага наведвання ў “Гігант” сарціровачную стужку абслугоўвала пяць чалавек. Задача іх, як заўважыла Аляксандра Трапак, адкідваць “усё, што не бульба”, а таксама пашкоджаныя клубні. Работнік на аўтакары — гэты абавязак выконваў Іван Філіпаў — перавозіў ад сарціроўкі да адсекаў насенную бульбу.

Радуюць вока рапсавыя пасевы “Гіганта”. У фазе чатырох лістоў, як нам паведамілі, іх апрацавалі, у адпаведнасці з тэхналогіяй, ростарэгулятарам, што дазволіла запаволіць рост раслін, каб у зімоўку тыя ўвайшлі тэхналагічна правільна, добра перазімавалі і затым якаснымі сустрэлі вясну. Акрамя таго, пасевы ўздобілі борнымі ўгнаеннямі і спецыяльнымі мікраўгнаеннямі, што ўплываюць на алейнасць культуры. Вядома ж, адразу пасля ўзыходжання пасеваў правялі іх хімпраполку.

Вядзецца ў СВК таксама закладка кукурузнага сіласу. Ураджаем “каралевы палёў” тут надзвычай задаволены — з круга бяруць у сярэднім па 515 ц (у сярэднім па раёне — 283)! З аднаго поля, па словах галоўнага агранома Ула­дзіміра Залужнага, занатавалі 10 тыс. тон травянога корму. Прыступілі і да ўборкі кукурузы на зерне, ураджайнасць — 102 ц/га, у той час як сярэднераённы паказчык — 58 ц/га.

***

У ААТ “Неўскі-Агра” не спыняюць збор яблыка. Займаюцца гэтым як работнікі гаспадаркі, так і наёмныя, дапамогу аказваюць работнікі раённых арганізацый.
Здымнае яблыка, у асноўным позніх гатункаў, закладваюць на зімовае захаванне для далейшага продажу — для гэтых мэт у гаспадарцы маецца прыстасаванае сховішча. Апад здаецца на перапрацоўку ў ААТ “Чырвоны харчавік”. Рэалізуюць яблыка і праз гандлёвую кропку непадалёк ад тэрыторыі акцыянернага таварыства. Цана на сёння — 66 капеек за 1 кг. На тое, каб прыладзіць ураджай да месца, гаспадарцы яшчэ трэба, як тут разлічваюць, прыкладна 2 тыдні.

Сарціроўкай бульбы, перш чым пакласці на захаванне, займаюцца і ў ААТ “Неўскі-Агра”. Увішна спраўляецца з гэтай работай Алена Чыжонак. Камяні, смецце, сухое быллё і іншая непатрэбшчына, якая разам з клубнямі трап­ляе на стужку сарціровачнай машыны, намаганнямі жанчыны спрытна займае прызначанае для яе месца.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Что бы праздники прошли безопасно!

6 декабря 2025
Читать новость
Общество

YouTube потребовал документы у белорусских пользователей для просмотра видео 18+. В чем дело?

6 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Белавиа» возобновляет регулярные рейсы из Минска в Тель-Авив

6 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

Объявлены победители республиканского конкурса «SUPERПРОФИ-2025»

6 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Поздравление руководства Бобруйского района с Днем страховых работников

6 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

 До +7°С ожидается в Беларуси 6 декабря

6 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем