Темы

У сельгасарганізацыях займаюцца падняццем зябліва

У сельгасарганізацыях займаюцца  падняццем зябліва

Уборачныя работы ў раёне на стадыі завяршэння. Як таго і запатрабаваў Прэзідэнт краіны, да 7 лістапада з палёў будзе звезены апошні ураджай.

Гэтым часам, як паведаміла начальнік вытворчага аддзела райсельгасхарчу Жана Жукоўская, завяршаецца ўборка кукурузы на зерне. Сёлета культуры на гэтыя мэты было пасеяна звыш 750 га, аднак па факце да ўборкі належала звыш 1 300: спрыяльнае надвор’е дазволіла насенню выспець і кампенсаваць недабор, у параўнанні з папярэднім годам, зерня збажыны.

У ААТ “Неўскі-Агра” сёння-заўтра намераны выкапаць апошнія гектары бульбы, у ААТ “Міхалёўская Ніва” вырашаюць пытанне з апошнім ураджаем яблык.

Літаральна ўсе сельгасарганізацыі займаюцца ўнясеннем арганікі і ворыўнымі работамі. Выключэнне складае філіял “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”, дзе з гэтым відам восеньскіх палявых работ ужо справіліся, паднялі 750 га. У стадыі завяршэння падняцце зябліва ў СВК “Гігант” — з 1 210 га паднята 1 130. На трэцяй пазіцыі ў гэтым плане філіял “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — там паднята 270 з 800 га. Не з такой актыўнасцю, але займаюцца ворыўнымі работамі і ў астатніх гаспадарках. Пры гэтым Жана Жукоўская заўважыла, што падняцце зябліва — адзін з найбольш важных элементаў вырошчвання сельгаскультур. Такая апрацоўка глебы мае як эканамічнае значэнне — у значнай ступені кампенсуе нятанныя азотныя мінеральныя ўгнаенні, так і вызваляе час на падрыхтоўку да сяўбы ўвесну. Акрамя таго, папярэджвае рост пустазелля, садзейнічае ўраджайнасці культуры.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Сельское хозяйство

Зеленый вайб. На Бобруйщине полным ходом идет уборка кукурузы

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ усилила контроль на дорогах района в выходные

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Как работает налоговый сервис о задолженности по платежам в бюджет, рассказали в инспекции МНС

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Безопасность на дорогах — важный урок для школьников

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Студентов без опыта ждут на заводах и в банках: Минтруда запускает «Марафон трудоустройства»

4 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

ФПБ вручит шесть мини-тракторов лучшим аграриям регионов Беларуси

4 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем