Соя «гігантаўцаў» парадавала
На сёння ўбраны ўсе 230 гектараў, што былі пасеяны. Намалот склаў
456 т бабоў пры сярэдняй ураджайнасці 19,83 ц/га. Апошняе стала магчымым, дзякуючы спрыяльнаму надвор’ю — пасля спякоты выпала дастаткова дажджоў, і прадпрынятым агратэхнічным мерапрыемствам.
Сабраны ўраджай у “Гіганце” плануюць выкарыстаць на прыгатаванне камбікармоў, а таксама ў якасці насення на будучы год. Гаварыць пра павелічэнне плошчаў соі ў наступныя гады ў гаспадарцы пакуль не бяруцца: гэта будзе залежаць ад уплыву культуры на эфектыўнасць сельгасвытворчасці.
Алена КАРПЕНКА. Фота БЕЛТА