Настаўнік з вялікай Літары
Праца настаўніка… Напэўна, толькі з узростам пачынаеш разумець і цаніць, якое вялікае шчасце для чалавека сустрэць у школьныя гады сапраўднага настаўніка. Настаўніка з вялікай літары.
Яе імя знаёма многім, бо не адно пакаленне дзяцей нашага Бабруйскага раёна выпестана і ўзрошчана гэтым настаўнікам — Тамарай Васільеўнай Кандрацьевай.
Яна ўжо 44 гады выкладае беларускую мову і літаратуру. З іх 15 гадоў працуе ў Міхалёўскім ВПК. Гэта чалавек кіпучай энергіі, які заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу, падказаць. Яна ўжо шмат гадоў узначальвае метадычнае аб’яднанне класных кіраўнікоў. Гэта, сапраўды, Настаўнік. Чалавек, у якога ёсць чаму павучыцца, набрацца вопыта. Яна ўражвае сваім розумам, знаходлівасцю, тонкім гумарам і добрым сэрцам. Сумленнасць, дабрыня, спагадлівасць прыцягваюць да яе людзей. А лепшая ўзнагарода для настаўніка — гэта прызнанне вучняў. а прызнаннем грамадскасці яе прафесіяналізму стаў удзел у шматлікіх конкурсах. Яе імя вядома не толькі ў раёне, але ў вобласці і нават у рэспубліцы.
Граматы і дыпломы пераможцаў даказваюць вялікую якасць яе педагагічнай дзейнасці. Па словах калег, менавіта такія педагогі, як Тамара Кандрацьева, закладваюць той самы надзейны падмурак, неабходны для станаўлення асобы, гатовай жыць, вучыцца і працаваць у такім складаным сучасным свеце.
***
Более 30-ти лет неустанно дарит частичку своей души детям умный, внимательный, обаятельный учитель начальных классов Туголицкой средней школы Нина Ивановна Клименко. Сколько любви, сил, доброты, знаний, упорного труда потребовалось, чтобы за годы своей деятельности дать прочные, глубокие знания сотням учеников. Она — учитель, который находится в вечном поиске, вечном труде.
Принцип ее работы — помочь юному дарованию раскрыться, вселить в него уверенность. Нина Ивановна умело организует ученический коллектив, управляет его деятельностью, создает последовательную систему духовно-нравственного развития, много внимания уделяет формированию и развитию активной, коммуникативной личности, способной ориентироваться в системе ценностей. Нина Ивановна — творчески работающий классный руководитель. Ее взаимоотношения с детьми — это сотрудничество на основе
уважения. К слову, педагог возглавляет школьное методическое объединение классных руководителей, принимает активное участие в педагогической и методической работе школы и района.
Нина Ивановна — мастер своего дела, обладает наблюдательностью ученого и в понимании душевных переживаний своих учеников — знаниями психолога. А высокий профессионализм, творческий поиск, инициатива, простота общения, корректность, отзывчивость, исключительное трудолюбие создали ей заслуженный авторитет среди коллег, учеников и их родителей.
***
Калі настаўнік любіць сваю працу, дзяцей, то абавязкова дасягне поспеху. Валянціна Васільеўна Дымар, настаўнік Бортнікаўскага ВПК “Я/с-СШ”, выкладае беларускую мову і літаратуру так, каб вучням было цікава на ўроках. На яе думку, менавіта гэтыя прадметы выхоўваюць асобу дзіцяці як чалавека ў самым лепшым сэнсе гэтага слова.
Яе вучні не цураюцца роднай мовы, бо яна вельмі прыгожая і мілагучная. Самай высокай узнагародай за сваю працу настаўніца лічыць неабыякавасць дзяцей да свайго прадмета.
Педагагічны стаж Валянціны Васільеўны складае 30 гадоў і ўвесь гэты час, па словах дырэктара навучальнай установы Ірыны Нікалаевай, яна працуе творча і плённа. Ірына Валянцінаўна дадае, што гэты настаўнік — прафесіянал, які глыбока ведае свой прадмет, дэманструе творчы падыход да справы, пастаянна імкнецца да самаўдасканалення. Яе ўрокі — прыклад для іншых настаўнікаў, вышыня, да якой неабходна імкнуцца.
Прафесіяналізм Валянціны Васільеўны забяспечвае высокі ўзровень вывучэння прадмета, аб чым сведчаць вынікі выпускных экзаменаў, цэнтралізаванага тэсціравання. Так, вынікі ЦТ па школе значна вышэйшыя за паказчыкі ЦТ па раёне, вобласці і нават рэспубліцы. У мінулым навучальным годзе (здавалі 5 вучняў) сярэдні бал тэсціравання склаў 70,6.
Настаўнік пастаянна ўдасканальвае прафесійнае майстэрства, займаецца самаадукацыяй, вывучае новаўвядзенні ў методыцы выкладання прадметаў, граматна прымяняе іх у практычнай дзейнасці, павышае прафесійны ўзровень на курсах базавага павышэння кваліфікацыі, з’яўляецца ўдзельнікам раённых, абласных, рэспубліканскіх канферэнцый.
Валянціна Васільеўна ўпэўнена, каб дакрануцца да душы кожнага вучня, настаўнік абавязкова павінен быць проста добрым чалавекам. Толькі праз асабісты прыклад можна прывучыць дзетак да неабходнасці дбаць пра захаванне і развіццё невычарпальных скарбаў народнай мудрасці. Настаўніца беларускай мовы імкнецца, каб вучні палюбілі родную мову, каб хацелі размаўляць на ёй, глыбей пазнавалі і спасцігалі таямніцы роднага слова.