Темы

Кукурузнае зерне запатрабавана

Кукурузнае зерне запатрабавана

З вясны кукурузы на зерневыя мэты ў раёне планавалася ўбраць 725 га, цяпер жа вырашана ўбраць значна болей — 1 200 га. Гэта стала магчымым дзякуючы спрыяльнаму для культуры надвор’ю, якое прывяло да якаснага наліцця зерня, высокай ураджайнасці пасеваў.

Па апошніх дадзеных, амаль палова кукурузных плошчаў на гэтыя мэты ўбрана. Намалочана 3,5 тысячы тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці па раёне 65 ц/га, у тым ліку ў СВК “Гігант” — 110 ц/га, у філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — 75, у філіяле “Харчавік-­Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” — 71 ц/га. Вышэй за сярэднераённы паказчык ураджайнасць таксама ў Бабруйскім ААТ “Аграмашсервіс” і філіяле “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” — па 66 ц/га.
“Кукурузнае зерне запатрабавана, тым болей ва ўмовах сёлетняга дэфіцыту ўраджаю яравой збажыны, — адзначыла начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення райсельгасхарчу Жана Жукоўская. — З гатоўнасцю бяруць яго перапрацоўчыя прадпрыемствы ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”, ЗАТ “Экамол Агра”, іншыя. Частку ўраджаю гаспадаркі, вядома ж, пакінуць сабе, для патрэб жывёлагадоўлі”.
Таксама ў раёне гэтым часам працягваюць капаць бульбу, убіраць цук­ровыя буракі, закладваць кукурузны сілас на зіму жывёле.
Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Об особенностях классификации автомобилей с электрическим и гибридным двигателем

26 апреля 2026
Читать новость
Ваше здоровье

В Могилевской области объявлен конкурс на реализацию проекта по реабилитации наркозависимых

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

«Минск-Петрозаводск-Минск»: на летний сезон открывается новый авиамаршрут

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

29 апреля прямую телефонную линию проведет заместитель начальника Могилевской таможни

26 апреля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Районный этап спортивно-патриотической игры «Зарничка» прошел в Химовской школе

26 апреля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

В школах Бобруйского района прошли мероприятия ко дню Чернобыльской трагедии

26 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем