Темы

Наш раён другі год запар прызнаны лепшым раёнам Магілёўскай вобласці для вядзення бізнесу

Наш раён другі год запар прызнаны лепшым раёнам Магілёўскай вобласці для вядзення бізнесу

Экспертнае журы з вядучых эканамістаў, прадстаўнікоў дзяржорганаў і бізнес-асацыяцый назвала лепшыя рэгіёны Беларусі для бізнесу з найбольш развітай дзелавой актыўнасцю і найлепшымі ў маштабах краіны ўмовамі для развіцця прадпрымальніцтва — цырымонія ўзнагароджання рэгіёнаў-пераможцаў прайшла на мінулым тыдні ў Мінску.

Прыемна адзначыць, што ў намінацыі “Лепшы раён Магілёўскай вобласці для бізнесу Беларусі-2018” пераможцам прызнаны Бабруйскі раён. Лепшым абласным горадам стаў Гомель, сярод абласцей першынства ў Мінскай.

Конкурс “Лепшы горад (раён, вобласць) для бізнесу” праводзіцца ў краіне з 2008 года. Яго ініцыятарамі выступілі Саюз юрыдычных асоб “Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва” сумесна з рэгіянальнымі бізнес-асацыяцыямі пры падтрымцы Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.

У гэтым годзе вызначэнне пераможцаў ажыццяўлялася па 10 асноўных намінацыях і двух дадатковых. На прыняцце рашэння, як адзначыла намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама Марына Тарэлкіна, уплывалі такія параметры, як колькасць дзеючых суб’ектаў гаспадарання, аб’ём пералічаных падаткаў, удзельная вага створаных новых працоўных месцаў, тэмп прыросту гэтых паказчыкаў у параўнанні з мінулым годам і інш. Што датычыцца нашага раёна, то на сёння, па яе словах, зарэгістравана 693 суб’екты малога прадпрымальніцтва, у тым ліку 399 — юрыдычныя асобы і 294 — індывідуальныя прадпрымальнікі. Лічба зарэгістраваных суб’ектаў бізнесу (юрыдычных асоб) павялічваецца штогод прыкладна на 20.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Актуально

Лукашенко по итогам ВГС: задан вектор новому этапу развития интеграции по всем направлениям

26 февраля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Встреча в рамках проекта «Молодежь в праве» прошла в филиале «Пищевик-Агро»

26 февраля 2026
Читать новость
Общество

Ленинская «первичка» РОО «Белая Русь» подвела итоги работы

26 февраля 2026
Читать новость
Актуально

Безопасность в период паводков

26 февраля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

«Я патриот своей страны». Состоялся финал районного этапа республиканского конкурса

26 февраля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Диалог о будущем. Молодые специалисты Бобруйского района — на встрече с Анатолием Исаченко

26 февраля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем