Темы

Вакансіі прапаноўвалі на “кірмашы”

Вакансіі прапаноўвалі на “кірмашы”

Кірмаш вакансій — сумеснае з горадам мерапрыемства ў мэтах задаволіць патрэбу жыхароў Бабруйшчыны ў рабоце і заробку правяло ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама на гэтым тыдні. Прапанаваць грамадзянам працоўнае месца ў раённы Цэнтр культуры, дзе прайшло мерапрыемства, прыйшлі прадстаўнікі каля 30 гарадскіх і раённых арганізацый, у тым ліку сельскагаспадарчага накірунку.

Да прыкладу, у спісе вакансій ААТ “Неўскі-Агра” значыліся як вакансii рабочых спецыяльнасцяў — машыніста, слесара, так і спецыялістаў — заатэхніка, ветурача, фельчара.

— Людзі падыходзяць, цікавяцца, аднак сказаць, каб некага вакансія закранула ўсур’ёз, пакуль не бяруся (размова вялася а 11 гадзіне), — адзначыла бухгалтар Анастасія Шчыткавец. — Альбо не дазваляе адукацыя, альбо — і гэта ў большасці выпадкаў — праблема, як многія лічаць, дабрацца да працоўнага месца.

З шэрагам вакансій прыехала на “кірмаш” і спецыяліст па кадрах СВК “Гігант” Алена Лысянкова. “Нехта перасяляецца ў горад, нехта пакідае СВК пасля абавязковай двухгадовай адпрацоўкі па заканчэнні вучэбнай установы… У асноўным вакансіі рабочых прафесій — трактарыст-машыніст, аператар машыннага даення, але ёсць і спецыялістаў. Тым болей, што хутка ў нас запрацуе камбікормавы завод, куды таксама патрэбны работнікі: і аператары па прыгатаванні, і інжынеры, у тым ліку i па ахове працы.
Каб вырашыць праблему занятасці жыхароў раёна, дапамагчы знайсці адзін аднаго тым, хто шукае работу і хто яе прапаноўвае, упраўленнем па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама і праводзяцца “кірмашы вакансій”.

— Практыкуем не толькі такія пашыраныя мерапрыемствы, як сёння, — адзначае спецыяліст аддзела занятасці ўпраўлення Вікторыя Казённая, — але і спецыяльна для кожнага сельсавета, дзе вырашаем праблему занятасці жыхароў канкрэтных населеных пунктаў. Запрашаем на “кірмашы вакансій” кіраўнікоў менавіта ўстаноў і арганізацый, якія месцяцца на дадзеных адміністрацыйных тэрыторыях. Сумесныя з горадам наладжваем і таму, што некаторыя грамадзяне, зарэгістраваныя на тэрыторыі раёна, жывуць у горадзе, і таму, што для асобных вяскоўцаў работа ў Бабруйску — адзінае месца прымянення іх прафесійных здольнасцяў.

…Тым, каго ў гэты дзень сапраўды зацікавілі вакансіі, службы аддзелаў кадраў прапанавалі сустрэцца на тэрыторыі арганізацый для вывучэння неабходных дакументаў, вырашэння афармленчых дэталяў і заключэння дагавораў. Некаторых размова з наймальнікам чакала ўжо на наступны дзень.

Алена КАРПЕНКА. Фота Генадзя БАГДОНАСА.

Последние новости

Общество

ИМНС информирует о необходимости уплаты единого имущественного платежа. Как это сделать

3 сентября 2026
Читать новость
Общество

1155 женщин приходится на 1 тысячу мужчин в Могилевской области

3 сентября 2026
Читать новость
Точка зрения

Коррозия государственности: как олигархический клан и коррупция при Зеленском уничтожают Украину изнутри

3 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Доставка — с безопасностью

3 сентября 2026
Читать новость
Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

«Трыбуна працы» запускает проект «Ад падзела да адзінства»

3 сентября 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 3 сентября: до +23°С, небольшие дожди

3 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем