Темы

У “Гіганце” сеюць азімую збажыну і капаюць бульбу

У “Гіганце” сеюць азімую збажыну і капаюць бульбу

Пры тым, што ў СВК “Гігант” у гэтыя дні актыўна абмяркоўваюць узнагароду кіраўніка, высокую і, як усе ўпэўнены, — заслужаную, у гаспадарцы ніколькі не адступаюць ад “штатнага рэжыму”, вырашаюць значныя і не надта праблемы, жывуць паўсядзённымі клопатамі і турботамі. Сярод першачарговых на гэтую пару — сяўба збожжавых азімых культур і капанне бульбы.

Непасрэдна сяўбой заняты механізатар Андрэй Арэх. Магчымасці яго прыгажуна “Джон-Дзіра” дазваляюць адчуваць сябе за працай утульна пры любым надвор’і. Працуе трактар у звязцы з высокавытворчым пасяўным агрэгатам АКПМ-6

Азімай пшаніцай — яе ў гаспадарцы пачалі сеяць першай — засяваюць поле ля Малых Бортнікаў, раўнюткае і адшліфаванае. Насенне выкарыстоўваюць высокаўраджайнага, засухаўстойлівага гатунку “Элегія”, рэпрадукцыі суперэліта. “Да пачатку сяўбы на полі былі праведзены ворыўныя работы, — дзеліцца галоўны аграном СВК Уладзімір Залужны. — Цяпер жа першым ідзе каток, і толькі пасля — сеялка”.

Каток — тэхніка, прызначаная для выраўноўвання і ўшчыльнення глебы (у некаторых гаспадарках у гэтых мэтах выкарыстоўваюць балку). Патрэба ў ёй у сучасных кліматычных умовах асабліва актуальная. Пакладзенае ва ўшчыльненую глебу насенне лепей сутыкаецца з вільгаццю і дружней прарастае. Ды і сеялцы падмога: пасля катка яна ідзе прыкметна шпарчэй. Агрэгат, які хадзіў па полі, і яшчэ адзін — другога віду, але такога ж прызначэння, у гаспадарцы пакуль толькі на апрабоўванні. Набыць збіраюцца той, які лепш сябе зарэкамендуе прымяняльна да асаблівасцей тутэйшай глебы.

Уборкай другога хлеба ў гэты дзень займаўся вопытны механізатар Іван Багданаў (на фота злева) на трактары “Беларус-1221” у звязцы з бульбаўборачным камбайнам Grimme — апошніх у гаспадарцы некалькі. Дапамагаў Івану Іванавічу Максім Федарэнка, у задачах якога — рэгуляваць працэсы непасрэдна на камбайне. Працуе механізатар на тэхніцы не першы год, таму калі і на што звяртаць увагу, ведае добра і выконвае гэта бездакорна
Задача Анатоля Семенчукова — своечасова дастаўляць на поле насенне. Да абавязку вадзіцель МАЗа адносіцца сур’ёзна, запозненасці не дапускае. Таму ў час нашага наведвання яго грузавік стаяў на ўзбочыне, чакаючы моманту засыпкі
Андрэй Лысенка працуе на сяўбе на трактары “Беларус-1221” у звязцы з катком для выраўноўвання і адначасова ўшчыльнення глебы. Тэхніку толькі асвойвае. Для механізатара роля яе відавочная — без катка сеялка ішла з цяжкасцямі, з катком — спраўна

Да сяўбы пшаніцы прыступілі ў сераду, збіраюцца заняць ёю каля 500 га. Са збожжавых азімых яшчэ будуць сеяць трыцікале.

Што да бульбы, капаць якую пачалі ў апошнія дні жніўня, то на яе ў гаспадарцы — стаўка асаблівая. З пасаджаных 500 га прыкладна 85-90 працэнтаў — галандскага гатунку “Рэд Скарлет”, астатняя айчыннай селекцыі “Брыз” і “Маніфест”. На пытанне, чаму расклад менавіта такі, Уладзімір Залужны адказвае: “Дыктуе знешні рынак”.

Ураджайнасць клубняў пакуль 160 ц/га, аднак аптымізму ў сувязі з гэтым у гаспадарцы не губляюць: лепшыя палі яшчэ наперадзе. “Убіраем там, дзе заліло, нізіны: раптам пойдуць дажджы і туды не дойдзеш”, — тлумачыць спецыяліст. Разважаючы пра сёлетнія ўмовы надвор’я, заўважае, што якраз-такі для гэтай культуры яны былі нядрэннымі, аднак моцныя дажджы і спякота зрабілі сваю справу — некаторыя страты ад гэтага гаспадарка панясе.

Выкапаныя клубні ў “Гіганце” ачышчаюць і сарту- юць. Насенная і харчовая бульба закладваецца на захаванне ў бульбасховішча, дробная традыцыйна будзе выкарыстана на корм жывёле.

Алена КАРПЕНКА. Фота Іллi КАСЬКО.

Последние новости

Общество

Все вопросы рассмотрены и решены положительно

29 марта 2024
В будущее вместе с нами

Работающая молодежь Бобруйщины соревновалась в бильярде

29 марта 2024
Общество

В Москве с 29 марта по 22 апреля пройдут Дни Могилевской области

29 марта 2024
Общество

Марина Василевская и Олег Новицкий на МКС провели сеанс связи с детьми

29 марта 2024
Человек и природа

Дожди с грозами и до +18°С обещают сегодня синоптики в Беларуси

29 марта 2024
Актуально

Молодежный актив района принял участие в интеллектуально-правовой игре «Модель Шанхайской организации сотрудничества (ШОС)»

28 марта 2024
Общество

Профсоюзные юристы ответили на интересующие вопросы

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Экономика

Экспорт некоторых промтоваров ограничили в Беларуси

28 марта 2024
Актуально

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Общество

В Бобруйском РОВД –– новое назначение   

22 марта 2024
Актуально

У раёне прайшлі “Засеўкі-2024”

26 марта 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района работникам сферы бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

24 марта 2024
В будущее вместе с нами

В областном этапе конкурса «Я патриот своей страны» участвует школьница из Бобруйского района

20 марта 2024
Актуально

В Совет Республики выдвинули кандидата от Бобруйского района

19 марта 2024
Актуально

Веселые гуляния, концерт и блины: широкая Масленица прошла в Бобруйском районе

17 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Актуально

В Каменской школе соревновались юные инспекторы дорожного движения

16 марта 2024