Темы

У дапамогу вяскоўцам

У дапамогу вяскоўцам

Адначасова з тым, як вядуцца ўборачныя работы на палях раённых сельгасарганізацый, збіраюць ура­джай і занатоўваюць травяны корм на зіму жывёле сяльчане. І першае, і другое — традыцыйна справы нялёгкія. Але калі раней іх вырашэнне залежала ў большай ступені ад саміх вяскоўцаў і было звязана з павышанай фізічнай нагрузкай для іх, то цяпер нагрузка хутчэй эмацыйная — дачакацца, пакуль камбайны завершаць малацьбу збажыны ў гаспадарках, пакуль вырашыцца пытанне з набыццём сена.

Што датычыцца апошняга, то, як стала вядома, у сельгасарганізацыях ідуць насустрач жыхарам у вырашэнні гэтага пытання. Іншая справа, што ў радзе сельсаветаў яго пакуль не ўзнікала. А ў тым жа філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” катушку сена прапаноўваюць за 45 рублёў. Той, хто трымае на ўласным падворку рагулю, можа разлічваць на 3 катушкі, хто здаў гаспадарцы маладняк — плюс яшчэ на дзве.

Уборка збажыны жыхарам дадзенага сельсавета, занятым у сельскагаспадарчай галіне, а таксама пенсіянерам абыйшлася ў суму з разліку 2,50 руб. за адну сотку, астатнім — 3 рублі. За столькі ж абмалаціць збажыну прапаноўвалі жыхарам Бортнікаўскага сельскага савета. Ды і ў іншых сельсаветах цана на паслугу прыкладна такая ж — ад 2 да 3,10 рублёў.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Что бы праздники прошли безопасно!

6 декабря 2025
Читать новость
Общество

YouTube потребовал документы у белорусских пользователей для просмотра видео 18+. В чем дело?

6 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Белавиа» возобновляет регулярные рейсы из Минска в Тель-Авив

6 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

Объявлены победители республиканского конкурса «SUPERПРОФИ-2025»

6 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Поздравление руководства Бобруйского района с Днем страховых работников

6 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

 До +7°С ожидается в Беларуси 6 декабря

6 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем