Спартыўныя перамогі Аляксандры Дуброўскай
Шэрагу высокіх узнагарод за спартыўныя дасягненні ўдастоена сёлета вучаніца Туголіцкай СШ Аляксандра Дуброўская.
Як адзначыла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ўстановы І.А. Шаболда, па выніках абласной спартакіяды школьнікаў па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2004-2005 г. н. у праграме “Кіданне дыска” Аляксандра адзначана дыпломам 1 ступені (27,44 м). Такой жа ўзнагароды ўдастоена дзевяцікласніца за ўдзел у праграме “Штурханне ядра”, дзе выступіла з вынікам 9,67.
І галоўная перамога на рахунку юнай спартсменкі — дыплом 3-й ступені на рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў-2018 па лёгкай атлетыцы і кіданні дыска з вынікам 26,84.
Нашыя віншаванні як самой Аляксандры, так і настаўніку фізічнай культуры С.І. Врублеўскаму, і трэнеру А.М. Проневу.
Раён ганарыцца спартыўнымі дасягненнямі школьніцы і педагогаў і жадае ім новых перамог.
Алена КАРПЕНКА. Фота з архіва школы.