Темы

Не старэюць душой ветэраны і не стамляюцца тварыць прыгажосць

Не старэюць душой ветэраны і не стамляюцца тварыць прыгажосць

Падведзены вынікі традыцыйнага — сёлета праходзіў у шосты раз — раённага агляду-конкурсу “Лепшы ветэранскі падворак”. Мерапрыемства праводзіцца ў мэтах добраўпарадкавання падворкаў вяскоўцаў, прыцягнення пажылых людзей да паляпшэння знешняга выгляду населеных пунктаў, а таксама ў мэтах захавання нацыянальнага каларыту, самабытнасці сельскага ладу жыцця.

Ініцыятарам і арганізатарам конкурсу з’яўляецца раённы Савет ветэранаў. “Апошняе пры садзеянні, вядома ж, сельвыканкамаў, — акцэнтуе ўвагу старшыня райсавета ветэранаў Яўгенія Доўнар. — Бо хто, як не ўлада на месцах, часцей сутыкаецца з вяскоўцамі, ведае гаспадарчы і творчы падыход жыхароў населеных пунктаў да добраўпарадкавання сваіх дамоў і калядамавой тэрыторыі”.

Па яе словах, сёлета заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 10 членаў ветэранскіх “пярвічак”. Усе яны, як і патрабуюць умовы мерапрыемства, пастаянна пражываюць на тэрыторыі раёна.

На працягу двух месяцаў — з 15 чэрвеня да 15 жніўня, спецыяльна створаная камісія рабіла агляд падворкаў, каб вызначыцца з найлепшымі. І ўжо сёння можна гаварыць пра пераможцаў.

Імі прызнаны Фёдар Аляксандравіч БЯЗРУЧКА (1-е месца), жыве ў пас. Глуша па вул. Юбілейнай у доме №11, кв. 2; Валянціна Іванаўна АЎРАМЧЫК (2-е месца) з в. Ламбава Кавалёўскага сельсавета, пражывае ў доме №2 па вул. Юбілейнай, а таксама Ула­дзімір Васільевіч ДУДАЛЬ (3-е месца), жыхар аг. Цялуша, рабочы філіяла “Харчавік-­Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”, чый дом №46 месціцца на вул. Школьнай аграгарадка. Усіх іх чакаюць каштоўныя падарункі.

“Сёння пра чысціню і парадак дбае ўся краіна, — разважае Яўгенія Доўнар. — Добраўпарадкоўваць малую ра­дзіму заклікае грамадзян Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. І хіба можам мы, ветэраны, заставацца ў баку ад гэтых спраў? Зразумела ж, не. Яшчэ і моладзі прыклад пакажам! Дый хочацца паса­дзейнічаць нашаму раёну, дзе ў накірунку добраўпарадкавання вядзецца шырокі спектр работ, і зрабіць нашу Бабруйшчыну яшчэ больш утульнай і прывабнай”.

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву раённага Савета ветэранаў.

Последние новости

Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Общество

Рамонты дарог у Бабруйскім раёне вядуцца актыўнымі тэмпамі

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций — факты на стол”. Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
Актуально

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
Актуально

Хренин о Военной доктрине: закрыты белые пятна в вопросах применения военной силы в мирное время

25 апреля 2024
Общество

Пярвічак «Белай Русі” ў Бабруйскім раёне стала болей

25 апреля 2024
Общество

Комиссия по координации работы по содействии занятости работала в Ковалевском сельсовете

25 апреля 2024
Актуально

Вольфович раскрыл новации проекта Концепции нацбезопасности

25 апреля 2024
Актуально

Смотрим вместе: работники УКП “Жилкомхоз” следят за ходом ВНС онлайн

25 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024