Темы

Нарыхтоўвай бульбу ўвосень

Нарыхтоўвай бульбу ўвосень

Верасень і кастрычнік — месяцы, калі гара­джане, дый вяскоўцы таксама, ва ўсю моц рыхтуюцца да зімы, папаўняюць запасы бульбы, гародніны ды садавіны. Для сельгасвытворцаў жа гэта месяцы актыўнага продажу сабранага ўраджаю. Дзеля апошняга выкарыстоўваюць і такую традыцыйную форму таварна-грашовага ўзаемадзеяння з насельніцтвам, як сельскагаспадарчыя кірмашы.

Сёлетні сезон сельгаскірмашоў стартаваў у раёне 8 верасня. Удзел у ім прынялі чатыры гаспадаркі: філіялы “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”, “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”, а таксама акцыянерныя таварыствы “Аграмашсервіс” і “Неўскі-Агра”. Месцам правядзення стаў міні-рынак па вуліцы Гарэліка ў Бабруйску, дзе гараджане мелі магчымасць набыць бульбу, зерне, зернесумясь, насенне траў, яблыка па невысокай цане, а таксама камбікорм для жывёлы ў асартыменце.

Удзел у кірмашах выхаднога дня на тэрыторыі Бабруйска, як паведамілі ў аддзеле эканомікі райвыканкама, мясцовыя сельгас­арганізацыі прымаюць штотыдня. Запланаваны і кірмашы для вясковага насельніцтва. У прыватнасці, 6 кастрычніка набыць свежую прадукцыю ад сельгаспрадпрыемстваў Бабруйшчыны змогуць наведвальнікі раённага фестывалю “Глушанскі хутарок” у пас. Глуша.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

ИМНС информирует о необходимости уплаты единого имущественного платежа. Как это сделать

3 сентября 2026
Читать новость
Общество

1155 женщин приходится на 1 тысячу мужчин в Могилевской области

3 сентября 2026
Читать новость
Точка зрения

Коррозия государственности: как олигархический клан и коррупция при Зеленском уничтожают Украину изнутри

3 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Доставка — с безопасностью

3 сентября 2026
Читать новость
Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

«Трыбуна працы» запускает проект «Ад падзела да адзінства»

3 сентября 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 3 сентября: до +23°С, небольшие дожди

3 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем