Збожжавыя ў засеках: аддзячаны апошнія тысячнікі

Лістоў удзячнасці Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта, вымпелаў, знакаў “тысячнік” і каштоўных падарункаў райкама прафсаюза работнікаў АПК за добрасумленную працу на ўборцы збажыны 2018 года напрыканцы мінулага тыдня ўдастоіліся яшчэ два работнікі сельскагаспадарчай галіны раёна.

Гэта вадзіцель ААТ “Неўскі-Агра” Пётр Рыгоравіч Мельнічонак (на фота справа) (па стане на 24 жніўня на аўтамабілі САЗ-3507 адвёз 1008,9 тон зерня) і вадзіцель ААТ “Саўгас Кісялевічы” Уладзімір Іванавіч Бебчык (на фота ўверсе) (па стане на 24 жніўня перавёз 1266,4 т збажыны на аўтамабілі МАЗ-5551), якія сваёй плённай працай зрабілі значны ўклад у своечасовае, якаснае правядзенне ўборачнай кампаніі.

Па традыцыі ўзнагароды перадавым аграрыям уручыў старшыня райкама галіновага прафсаюза Сяргей Феднеў.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.