Яблыкі парадавалі
Шчодрым ураджаем яблыкаў парадаваў сёлетні год аграрыяў ААТ “Неўскі-Агра”. Цяпер перад гаспадаркай стаіць задача — своечасова ўбраць садавіну і, галоўнае, максімальна правільна, з эканамічнага пункту гледжання, абыйсціся з ёй.
Што датычыцца першага, то на збор яблык, у дапамогу мясцоваму насельніцтву, арганізаваны работнікі сацыяльнай сферы раённых устаноў і арганізацый. Частку сабранага ўраджаю — толькі ў сераду знялі каля 2 тон — паставілі на перапрацоўку ў ААТ “Чырвоны харчавік”, яшчэ адну — у гандлёвыя кропкі Бабруйшчыны. Пры гэтым, як паведамілі ў акцыянерным таварыстве, актыўна вядзецца пошук новых крыніц рэалізацыі каштоўнай садавіны.
Алена КАРПЕНКА. Фота Ксеніі МІКУЛІЧ.