Темы

Гандляры падзякавалі хлебаробам

Гандляры падзякавалі хлебаробам

У гарачую пару ўборкі збажыны — уся ўвага да хлебаробаў.

Лепшых з лепшых работнікаў палёў ушаноўваюць не толькі ў калектывах, дзе яны працуюць. Падбадзёрыць і падзякаваць людзям нялёгкіх прафесій за іх, без перабольшання сказаць, гераічныя будні — чаго вартая толькі сёлетняя спякота — і неперацэнны ўнёсак у справу забеспячэння харчовай бяспекі краіны непасрэдна на палі выязджаюць прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, прафсаюзы.
Вось і ў гэты панядзелак камбайнер Леанід Чэрнік і яго памочнік Дзмітрый Гайсенка — члены аднаго з найлепшых экіпажаў зернеўборачных камбайнаў ААТ “Неўскі-Агра” ўдастоіліся Лістоў удзячнасці і грашовых прэмій Беларускага прафесійнага саюза работнікаў гандлю. Уручаючы ўзнагароды, старшыня прафсаюза Аксана Герашчанка адзначыла, што адносіны хлебаробаў да працы заслугоўваюць самых цёплых слоў пашаны. Аксана Цімафееўна, а таксама Сяргей Феднеў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК, выказалі падзяку зладжанаму экіпажу за руплівасць і гаспадарскі падыход да даручанай справы, за дасягнутыя — і не толькі сёлета — поспехі. Пажадалі работнікам палёў і іх сем’ям здароўя, працоўнага запалу і плёну.

— Беларускі прафсаюз работнікаў гандлю ўзнагароджвае лепшых з лепшых працаўнікоў уборачнай кампаніі па ўсёй краіне другі год запар, — адзначыла Аксана Герашчанка. — Упэўнена, што гэта стане добрай традыцыяй, бо ад вынікаў работы хлебаробаў напрамую залежыць дабрабыт усёй краіны і кожнага чалавека ў прыватнасці.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Большие выходные. Как провести их безопасно, рассказали в МЧС

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Лукашенко об экспозициях Национального исторического музея: действовать оптимально, но не скупиться

18 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

Чистота малой родины — дело чести! Об этом наш фоторепортаж

18 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

Рассказываем, как наводился порядок в деревне Щатково

18 апреля 2026
Читать новость
Актуально

То, что нас объединяет. В Бобруйском районе проходит республиканский субботник

18 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Пьяному и бесправному не место на дороге!». В Бобруйском районе стартовала акция ГАИ

18 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем