Темы

У ААТ “Саўгас Кісялевічы” убіраюць азімы рапс

У ААТ “Саўгас Кісялевічы” убіраюць азімы рапс

Да гэтага віду работ у гаспадарцы прыступілі тры дні таму. Уборка вядзецца на палях ля в. Ізюмава.

Аграном Марына Капорына.

Па стану на ўчарашнюю раніцу, як паведаміла аграном адкрытага акцыянернага таварыства Марына Капорына, убралі 30 гектараў з 200 засеяных культурай. Ураджайнасць хоць і вышэйшая за мінулагоднюю, аднак пахваліцца, па словах спецыяліста, пакуль не даводзіцца — 10 цэнтнераў з аднаго гектара. Прычыну аграном бачыць у парушэнні тэхналагічных ланцугоў, выкліканых як адсутнасцю грашовых сродкаў, так і некаторымі арганізацыйнымі хібамі.

Марына Капорына ў гаспадарцы з лютага мінулага года, і справу сваю любіць. “Чалавек павінен прымяняць сябе там, на каго вучыўся, — з упэўненасцю заяўляе яна. — Тым болей што прафесія агранома мне сапраўды падабаецца, сама ж яе і выбрала”. З прызнанасцю гаворыць аграном пра механізатарскі калектыў. Адданыя справе, людзі, па яе словах — гонар “Саўгаса Кісялевічы” і надзейная яго апора.

Вадзіцель МАЗа “Колас” назваўся Васілём (паведаміць прозвішча ўтрымаўся). Працуе ён ад ААТ “Камбінат хлебапрадуктаў”. На спецыяльна прызначанай для перавозкі зерня тэхніцы адвозіць масланасенне на вытворчы ўчастак “Маслічны край” аг. Хімы.

Літаральна з першага дня ўборкі масланасенне сталі адгружаць у лік дзяржзаказу. На раніцу аўторка ў гэтых мэтах было пастаўлена 30 тон, усяго спатрэбіцца 200. З пастаўленай задачай у гаспадарцы разлічваюць справіцца.

За штурвалам камбайна КЗС-12-18 мы засталі вопытнага і добрасумленнага, надзвычай прынцыповага і па-сялянску сціплага Аляксандра Рагалевіча. “Калі за работай гэтыя людзі, можна быць упэўненымі — справа будзе выканана “на выдатна”, — заўважыла Марына Капорына.

Разам з уборкай рапсу ў ААТ “Саўгас Кісялевічы” займаюцца падкормкай кукурузы і нарыхтоўкай травянога корму — закладкай сянажнай масы ў траншэі.

Пра тое, што не ўяўляе свайго жыцця без работы ў полі, гаворыць і штогодны перадавік раённага сельскагаспадарчага спаборніцтва Аліхан Кантаеў. “Грошы атрымліваем хоць і невялікія, — дзеліцца механізатар, — але ўсведамленне таго, што ты маеш дачыненне да гэтага мора зерня, што ад цябе залежыць своечасо­васць убранага ўраджаю, грэе душу”.

Алена КАРПЕНКА. Фота Іллі КАСЬКО.

Последние новости

Сельское хозяйство

Зеленый вайб. На Бобруйщине полным ходом идет уборка кукурузы

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ усилила контроль на дорогах района в выходные

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Как работает налоговый сервис о задолженности по платежам в бюджет, рассказали в инспекции МНС

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Безопасность на дорогах — важный урок для школьников

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Студентов без опыта ждут на заводах и в банках: Минтруда запускает «Марафон трудоустройства»

4 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

ФПБ вручит шесть мини-тракторов лучшим аграриям регионов Беларуси

4 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем