Темы

Малако і мяса там, дзе тэхналогіі

Малако і мяса там, дзе тэхналогіі

На базе філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” прайшоў абласны семінар-нарада па актуальных пытаннях развіцця жывёлагадоўчай галіны. Удзел у ім прынялі намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Алена Шыбут, іншыя спецыялісты ўстановы, а таксама намеснікі начальнікаў райсельгасхарчаў па жывёлагадоўлі, начальнікі філіялаў дзяржплемпрадпрыемстваў, галоўныя ветэрынарныя ўрачы Кіраўскага, Асіповіцкага, Глускага і Бабруйскага раёнаў.

Падчас плянарнага пасяджэння была звернута ўвага на найбольш праблемных момантах, звязаных з вытворчасцю малака, у тым ліку на своечасовай падкосцы пашы, збалансаванасці рацыёнаў кармлення жывёлы. На практыцы ж абмеркавалі вырошч­ванне маладняку буйной рагатай жывёлы да трохмесячнага ўзросту (на базе “Варатыні” функцыянуе прафілакторый для маленькіх цялятак, дзе апошнія на працягу гэтага перыяду ўтрымліваюцца ў індывідуальных доміках — на здымках). У гэтых мэтах пазнаёміліся з вытворчымі працэсамі пачынаючы ад выпайкі цялят спецыяльным зондам да ўзважвання, біркавання, перапраўкі на іншыя жывёлаводчыя аб’екты і падрыхтоўку новацельнай рагулі да раздою, наведалі радзільнае аддзяленне МТК, пазнаёміліся з размеркаваннем і кармленнем жывёлы ў залежнасці ад яе фізіялагічнага стану, завастрылі ўвагу на тэрмінах правядзення прафілактычных і лячэбных мерапрыемстваў.

“Што датычыцца нашага раёна, то ў гэтым плане добра пастаўлена работа ў філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”, нядрэнна — у філіялах “Варатынь” і “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”, у СВК “Гігант”, — заўважыў намеснік начальніка Бабруйскага райсельгасхарчу Аляксандр Кісялёў. — А вось у ААТ “Стасеўка”, да прыкладу, прывагі значна зніжаны. І гэта пры тым, што яшчэ некалькі год таму на базе гаспадаркі праводзіўся семінар, арганізацыя работы там заслугоўвала пераймання”. Прычына, па словах Аляксанд­ра Кісялёва, у тым ліку ў чалавечым фактары: адсутнасці дастатковага кантролю за вытворчым працэсам і, як вынік — у парушэнні тэхналогій. Між тым нават маладасведчанаму ў пытаннях жывёлагадоўлі не цяжка зразумець, што станоўчы вынік там, дзе прытрымліваюцца рэкамендацый навукоўцаў.

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву рэдакцыі.

Последние новости

Сельское хозяйство

Зеленый вайб. На Бобруйщине полным ходом идет уборка кукурузы

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ усилила контроль на дорогах района в выходные

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Как работает налоговый сервис о задолженности по платежам в бюджет, рассказали в инспекции МНС

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Безопасность на дорогах — важный урок для школьников

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Студентов без опыта ждут на заводах и в банках: Минтруда запускает «Марафон трудоустройства»

4 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

ФПБ вручит шесть мини-тракторов лучшим аграриям регионов Беларуси

4 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем