Гаспадаркі ўключаюцца ва ўборку зерневых
У «Харчавіку-Агра» пачалі плюшчыць зерне. Першыя 45 гектараў на гэтыя мэты тут убралі яшчэ ў чацвер. Усяго ж у планах у гаспадаркі — заплюшчыць на корм жывёле ўраджай з плошчы 100-130 га.
Такі спосаб захавання зерня дазваляе сельгаспрадпрыемству ўключыцца ва ўборку збажыны некалькі раней (плюшчэнне магчыма пры вільготнасці зерня 40-30%), зменшыўшы тым самым нагрузку на камбайн падчас масавай уборкі хлябоў.
Алена КАРПЕНКА.