Темы

Абмеркавалі надзённыя пытанні

Абмеркавалі надзённыя пытанні

Чарговая сесія Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў пад старшынствам Людмілы Крычко, старшыні райсавета дэпутатаў, працавала ў чацвер у райвыканкаме. На яе абмеркаванне выносілася 14 пытанняў, сярод найбольш значных — работа суб’ектаў прафілактыкі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей на тэрыторыі раёна.

Дакладваючы па ім, в. а. начальніка гаррайаддзела па НС Павел Шарснёў адзначыў, што з пачатку года ў раёне здарылася 22 пажары, тры чалавекі загінулі. І хоць статыстыка па пажарах некалькі лепшая ў параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года, паслабленняў у плане прафілактыкі дапускаць нельга. «Асновам бяспечнай жыцця­дзейнасці людзей трэба прывучаць змалку», — канстатаваў дакладчык. Ён папрасіў народных выбраннікаў падтрымаць прапанову гаррайаддзела па НС па аснашчэнні дамоў сем’яў, у якіх пражыванне дзяцей прызнана сацыяльна небяспечным, аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі з вывадам сігналу на вонкавую частку пабудоў, што дасць магчымасць пры ўзнікненні пажаранебяспечнай сітуацыі прыцягнуць да яе ўвагу суседзяў. Гэта тым болей актуальна, як ён заўважыў, што дзеці на вёсцы, у сілу спецыфікі работы бацькоў, зачастую застаюцца дома адны. З улікам таго, што асноўная прычына пажараў у неасцярожным абыходжанні з агнём, было прынята рашэнне ўзмацніць кантроль за нядбайнымі сем’ямі і грамадзянамі, якія злоўжыва­юць спіртнымі напоямі. Нямала ўвагі было ўдзелена пытанню зносу непрыгодных для жыцця, занядбаных дамоў, якія не толькі псуюць агульны выгляд населеных пунктаў, але і з’яўляюцца аб’ектамі павышанай небяспекі. Гаворачы пра дзіцячую бяспеку, засяроджвалася ўвага (у тым ліку праз дэманстрацыю відэафільмаў) і на такіх пагрозах для маленькіх грамадзян, як адчыненае акно, адпачынак на вадаёме, басейн у двары і інш.

Акцэнтуючы ўвагу на значнасці тэмы, Людміла Крычко заклікала дэпутатаў не пакідаць без увагі выпадкі, калі дзеці застаюцца дома адны — праводзіць тлумачальную работу ў сем’ях, інфармаваць пра гэта зацікаўленыя службы. І апошніх, і дэпутацкі корпус заклікала пазбягаць фармалізму ў рабоце, бо цана гэтаму занадта вялікая.

Прыемным момантам сесіі стала ўзнагароджанне начальніка аддзела эканомікі Таццяны Іванаўны Сцепанян (на фота ўверсе) Удзячнасцю райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу, значны уклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна і ў сувязі з прафесійным святам, а таксама настаўніка беларускай мовы і літаратуры Міхалёўскага ВПК «Дзіцячы сад-СШ» Тамары Васільеўны Кандрацьевай (на фота справа) — грашовай прэміяй райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу. Узнагароды ўручыў першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Сідарэнка.

Алена КАРПЕНКА. Фота Генадзя БАГДОНАСА.

Последние новости

Общество

Профсоюзная юридическая помощь в действии: на все интересующие вопросы получены ответы

19 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Актуально

Работать максимально эффективно. На заседании райисполкома рассмотрели итоги социально-экономического развития района за 1-й квартал текущего года

19 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Исправные электроустановки в доме — залог вашей безопасности

19 апреля 2024
Общество

В Беларуси дополнен перечень организаций, где можно пройти альтернативную службу

19 апреля 2024
Актуально

Слово — делегатам ВНС. Александр Суходольский, председатель райисполкома: «Всебелорусское народное собрание — уникальная площадка для общественной дискуссии».

19 апреля 2024
Деятельность Президента

Лукашенко произвел кадровые назначения в структуре Следственного комитета

19 апреля 2024
Общество

Министерство транспорта и коммуникаций проводит правовой мониторинг

19 апреля 2024
Общество

Новым главным лесничим Бобруйского лесхоза стала Елена Порсик

19 апреля 2024
В будущее вместе с нами

В Химовской школе прошло мероприятие в рамках проектов «Единый парламентский день» и «Молодежный щит»

19 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Общество

19 апреля в Бобруйском районе временно будет приостановлено вещание эфирного телевидения

7 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Внимание! В Бобруйском районе введено ограничение на посещение леса

9 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024