Спрыяе надвор’е касавіцы
У той час як раслінаводы напружана чакаюць дажджу, занятыя на корманарыхтоўцы механізатары і вадзіцелі выкарыстоўваюць яго адсутнасць для занатоўкі сена, сенажу і сіласу на працяглае захаванне.
Як паведамілі ў райсельгасхарчы, у раёне на ўчарашні дзень было скошана болей за 4 тыс. га сенакосаў, з якіх больш за 3 тыс. га ўбрана. Нарыхтавана каля адной тысячы тон сена, прыкладна 16 тыс. тон сенажу і адна тысяча тон сіласу, альбо 2,9 ц к. адз. на ўмоўную галаву жывёлы з 32-х неабходных для стабільнага функцыянавання жывёлагадоўлі. У мінулым годзе на гэты перыяд было нарыхтавана ўсяго 0,35 ц к. адз., але справа ў тым, што трава сёлета выспела раней і адпаведна раней пачалася корманарыхтоўка.
Адначасова ў раёне вядуцца работы па доглядзе пасеваў, у прыватнасці, хімпраполкі яравых збожжавых культур, кукурузы, бульбы, цукровых буракоў.
Алена КАРПЕНКА.