Темы

Рупіцца работа на сенажацях “Стасеўкі”

Рупіцца работа на сенажацях “Стасеўкі”

Да нарыхтоўкі сенажу на гэтым тыдні прыступілі і земляробы ААТ “Стасеўка”. Тэхнікі для гэтых мэт, як адзначыў антыкрызісны кіраўнік спраў Аляксандр Сушко, у арсенале няшмат — дзве касілкі КДН-210, граблі, КГ-6 з падборшчыкам, МТЗ-2022 з прычэпам ПС-45, МАЗ. Яна не новая, аднак дагледжаная і з ускладзенымі на яе функцыямі, пры адсутнасці форс-мажораў, як тут спадзяюцца, справіцца. Усяго ў гэтую кампанію аграрнікі “Стасеўкі” плануюць нарыхтаваць 2 тыс. тон сенажу і прыкладна столькі ж кукурузнага сіласу ды яшчэ сена.

Першапачаткова зялёнай масай узяліся запаўняць траншэю ў Стасеўцы. Апошняя ад сенажаці ля в. Баравая знаходзіцца недалёка, што дазваляе абыйсціся невялікай колькасцю перавозачнага транспарту.

Сянаж на гэтую пару рыхтуюць з кулісных пасеваў — жыта ўперамешку з сурэпіцай. Пасля гэтае поле збіраюцца засеяць просам, не прадпрымаючы на ім дадатковых падрыхтоўчых мер, што дазволіць скараціць траты на апрацоўку глебы і дасць магчымасць атрымаць не адзін укос.

Адначасова ў гаспадарцы вядзецца нарыхтоўка сена. На лузе ля в. Про­дзвіна “грэюцца” спрэсаваныя рулоны з пакуль яшчэ зялёнай травы. Далей сена (і сянаж) збіраюцца рыхтаваць на сенажацях у пойме Бярэзіны — на зімоўку гэтага віду грубага корму гаспадарцы таксама патрабуецца прыкладна 2 тысячы тон.

Аляксандр Сушко.

— З вызначанымі задачамі на корманарыхтоўку імкнемся спраўляцца, — адзначае Аляксандр Сушко, — разумеем іх значнасць. Тым болей што паліва для гэтых мэт пакуль маецца. З кадрамі механізатараў у цэлым хоць і не надта: сказваецца аддаленасць ад горада, — аднак забяспечаны, работу сваю людзі ведаюць, выконваюць бездакорна, з разуменнем таго, што гарачыя поры года ў сельгасвытворчасці заўжды напружаныя.

Аляксей Аляксееў.

Ігар Аляксееў.
Зрэшты, пра людзей. У дзень нашага наведвання “Стасеўкі” на сенажаці працавалі тры механізатары, і ўсе — Аляксеевы. Як аказалася, сваякі — бацька з сынам і траюрадны брат апошняга.

Аляксей Лазаравіч заняты на валкоўцы скошанай травы. Стаж яго работы ў гаспадарцы — каля 35 год. У тым, што сын працягнуў ягоную справу жыцця, трактарыст бачыць толькі станоўчае: вырошчванне хлеба — была, ёсць і будзе запатрабаванай прафесіяй.

Валерый Аляксееў.
Ніколькі не шкадуе пра калгаснае жыццё і сам Валерый. Тыя чатыры гады, што ён у гаспадарцы, толькі пацвердзілі — выбар зрабіў правільны. Аляксееў-малодшы запраўляе КЗРам. У функцыях камбайна — падбіраць і здрабняць траву, перапраўляць зялёную масу ў прычэп перавозчыка.

Ігар Міхайлавіч Аляксееў займаецца касьбой травы. Апошняя, па словах механізатара, сёлета нядрэнная, таму і працаваць прыемна.

На адвозцы зялёнай масы да траншэі ў дзень нашага наведвання былі заняты Васіль Ра­дзівонаў на трактары МТЗ-2022 з прычэпам ПС-45 і вадзіцель Віктар Болбас на МАЗе.

Алена КАРПЕНКА. Фота Іллі КАСЬКО.

Последние новости

Актуально

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня — утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
В будущее вместе с нами

В гостях у воинов-зенитчиков

25 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Единый электронный портал об узниках концлагерей появится в Беларуси

25 апреля 2024
Человек и природа

Порывистый ветер и до +19°С ожидается сегодня в Беларуси

25 апреля 2024
Актуально

Заседание ВНС в качестве конституционного органа впервые состоялось 24 апреля, принятые решения подписаны избранным председателем

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко избран председателем Всебелорусского народного собрания

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко проголосовал на выборах руководства ВНС

24 апреля 2024
Актуально

Делегаты от нашего района приняли участие в выборах руководящих органов ВНС

24 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском лесхозе внимательно следят за ходом работы исторического ВНС

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко выдвинут кандидатом на пост председателя ВНС

24 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024