Темы

«Гігантаўцы» завяршаюць першы ўкос

«Гігантаўцы» завяршаюць першы ўкос

У “Гіганце” на гэтым тыдні збіраюцца завяршыць нарыхтоўку корму з траў першага ўкосу. “Але гэта пры ўмове спрыяльнага надвор’я”, — удакладніў, суправаджаючы нас на сенажаці ў пойму ракі Ала, намеснік старшыні СВК па вытворчасці Уладзімір Лысянкоў. Па словах Уладзіміра Уладзіміравіча, у гаспадарцы, па стане на панядзелак, заставаліся няўбранымі толькі лугавыя ўгоддзі на плошчы 335 гектараў. Усяго з траў першага ўкосу ў кааператыве разліч­ваюць нарыхтаваць 1 000-1 100 тон сена і прыкладна 7 500-8 000 тон сенажу — да 10 ц к. адз. на ўмоўную галаву жывёлы.

На другой, болей аддаленай ад Вялікіх Бортнікаў дзялянцы, Віктар Віктаравіч Балыка касіў траву

 

Іван Іванавіч Багданаў на трактары МТЗ-1221 з прычэпам перавозіў зялёную масу

 

Валерый Уладзіміравіч Хурсан на трактары МТЗ-80 у агрэгаце з граблямі фірмы “Таnutti” шырынёй захопу 12 метраў займаўся валкоўкай травы

 

Валянцін Рыгоравіч Тарасевіч на трактары “Ягуар-870” займаўся падборам звалкаванай травы і яе здрабненнем

Прыблізна праз тыдзень у СВК прыступяць да другога ўкосу. Дакладныя разлікі на яго ў гаспадарцы пакуль не робяць. Між тым, як заўважыў намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце Мікалай Сакун, “калі будуць дажджы, калі будзе магчымасць падкарміць сенажаці, то і другі ўкос атрымаем паўнавартасны”.
Што да сенажу, то яго ў “Гіганце” закладваюць як традыцыйным спосабам — у траншэі, так і ў “рукаў”, і ў палімерную плёнку.
Адначасова з другім укосам траў гаспадарка актывізуе падрыхтоўчыя да жніва работы. “Уборку збажыны, як заўжды, арганізуем якасна, для гэтага ў нас ёсць усе складаючыя: высокавытворчыя камбайны, транспарт для перавозкі зерня, іншая неабходная тэхніка і абсталяванне, а таксама людзі — працавітыя і нераўнадушныя да вынікаў сваёй працы і стану гаспадаркі ўвогуле”, — адзначыў Уладзімір Лысянкоў.
Між тым чакаемай ураджайнасці збожжавых, як тут лічаць, наўрад ці давядзецца атрымаць: дажджы, калі і будуць, кардынальна не паўплываюць на ўраджайнасць культур, закладзеную падчас дэфіцыту вільгаці ў папярэднія месяцы. Затое з задачай — сабраць да апошняга зерня, упэўнены, справяцца “на выдатна”: у “Гіганце” па-іншаму не бывае.
Алена КАРПЕНКА.
Фота Іллі КАСЬКО.

 

Последние новости

Общество

«Белавиа» возобновляет регулярные рейсы из Минска в Тель-Авив

6 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

Объявлены победители республиканского конкурса «SUPERПРОФИ-2025»

6 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Поздравление руководства Бобруйского района с Днем страховых работников

6 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

 До +7°С ожидается в Беларуси 6 декабря

6 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем