Темы

Героі сенажацяў

Героі сенажацяў

У філіяле «Агракамбінат КХП» ААТ «Бабруйскі КХП» знятыя справай корманарыхтоўкі два механізаваныя атрады. Па апошніх дадзеных, нарыхтавана 258 тон сена і 3 150 тон сенажу, альбо 2,4 ц к. адз. на ўмоўную галаву жывёлы.

Пабываўшы напрыканцы тыдня на сенажацях гаспадаркі, дазналіся, што работы тут вядуцца не адзін дзень. Перш чым прыступіць да закладкі сянажнай траншэі ля жывёлагадоўчага комплексу Баранавічы (іх там будзе дзве, астатнія — з кукурузным сіласам), такім жа кормам запоўнілі “ямы” у Пятровічах і Багушоўцы. Наступным месцам дыслакацыі корманарыхтоўчай тэхнікі і людзей, што яе абслугоўваюць, сталі, як нам паведамілі, сенажаці паблізу в. Навасёлкі.

Віталь Баранаў заняты на перавозцы зялёнай масы. У гаспадарцы ён болей за 20 год, таму спецыфіку работы на корманарыхтоўцы, гэтак жа, як і “нораў” свайго трактара МТЗ-82, ведае добра.

 

 

 

 

Арцём Астрэйка (на фота злева) кіруе КВК-800. У яго задачах — падбор, здрабненне травы і перапраўка зялёнай масы ў прычэп перавозчыка. Апошнім, у адпаведнасці з чаргой, можа быць і трактар МТЗ-1221 з прычэпам ПС-45, якім у дзень нашага наведвання запраўляў механізатар з 12-гадовым стажам у гаспадарцы — Анатоль Кузняцоў (на фота справа).

 

 

 

 

 

 

А вось для Аляксандра Булацкага спякота — не перашкода ў рабоце на сенажаці. Камбайн «Ягуар», якім механізатар кіруе чацвёрты сезон, аснашчаны кандыцыянерам, што стварае неабходныя ў такіх умовах працы ўтульнасць і камфорт.
Аляксандр умее і любіць працаваць. У гаспадарку прыйшоў яшчэ да службы ў войску. Пасля яе праходжання таксама не стаў шукаць лёгкага хлеба, вярнуўся ў сельгасарганізацыю. І вось ужо на працягу 7 год разам з калегамі сумленна “служыць” роднай зямлі.

 

 

 

 

 

За трамбоўкай зялёнай масы ў траншэі на Баранавічах засталі Аляксандра Баліджана на трактары “Амкадор”. Работа, якой механізатар на працягу дня заняты, хоць і манатонная, але патрабуе вялікай засяроджанасці: ад якасці трамбоўкі ў многім залежыць якасць будучага сенажу.

 

 

 

 

 

Другі механізаваны атрад засталі акурат падчас абедзенага перапынку. Для людзей, чый працоўны графік у гэтыя дні надзвычай напружаны ды пры тым ускладнены спякотай ад раніцы да вечара (кандыцыянерамі пахваляцца нямногія), час перадыху мае асаблівае значэнне. Гэтак жа, як і сам абед, да гатавання якога кухары гарбацэвіцкай сталоўкі, дзе ежу гатуюць, ставяцца з разуменнем узятых на сябе абавязкаў, наколькі магчыма, пашыраюць відавы спектр страў. У дзень нашага наведвання, да прыкладу, раздатчыца абедаў Святлана Якуніна прапаноўвала земляробам боршч, крупяную кашу з мяснымі катлетамі, гарбату са свежай выпечкай. Па ацэнцы корманарыхтоўшчыкаў — смачна.

Алена КАРПЕНКА.

Фота Іллі КАСЬКО.

Последние новости

Общество

Об особенностях классификации автомобилей с электрическим и гибридным двигателем

26 апреля 2026
Читать новость
Ваше здоровье

В Могилевской области объявлен конкурс на реализацию проекта по реабилитации наркозависимых

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

«Минск-Петрозаводск-Минск»: на летний сезон открывается новый авиамаршрут

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

29 апреля прямую телефонную линию проведет заместитель начальника Могилевской таможни

26 апреля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Районный этап спортивно-патриотической игры «Зарничка» прошел в Химовской школе

26 апреля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

В школах Бобруйского района прошли мероприятия ко дню Чернобыльской трагедии

26 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем