Темы

Дзень абароны дзяцей: адкрыты дыялог спецыялістаў з бацькамі

Дзень абароны дзяцей: адкрыты дыялог спецыялістаў з бацькамі

Мерапрыемства ў межах міжведамаснай прафі­лактычнай акцыі “Шчаслівае дзяцінства” прайшло ў Бабруйскім райвыканкаме.

Мэтай адкрытага дыялогу, удзел у якім прынялі члены камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, псіхолагі і медыкі Баб­руйскай гарадской паліклінікі №2, Бабруйскага наркадыспансера і бацькі, чые дзеці маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне, было імкненне данесці да апошніх, што сям’я — галоўная каштоўнасць у жыцці чалавека і той “падмурак”, які напрамую ўплывае на далейшае жыццё маленькага чалавека, з’яўляецца вызначальным у яго лёсе.

“Калі ў сям’і не ўсё благана­дзейна, то, як правіла, і ў дзяцей маюцца праблемы”, — заўважыла, адкрываючы дыялог, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Наталля Праташчык. Яна ж завастрыла ўвагу бацькоў на набліжэнні летніх канікулаў у школьнікаў і той значнай адказнасці, якая ляжыць на дарослых па арганізацыі бяспечнага вольнага часу непаўналетніх. Пры гэтым кожны з бацькоў не толькі ў вуснай, але і пісьмовай форме пацвердзіў альбо ўдасканаліў папярэдне заяўленыя планы адносна дзіцячай занятасці летам.

Аб якіх правілах паводзін трэба, не стамляючыся, нагадваць хлопчыкам і дзяўчынкам, каб захаваць іх здароўе і жыццё, праінфармаваў прысутных загадчык тэрапеўтычнага аддзялення БГП №2 Андрэй Сярогін. Тое ж катанне на скейце, па словах урача, можа стаць небяспечным, калі дзеці не будуць прытрымлівацца адпаведных правілаў.

Псіхолаг установы Святлана Цішкова ў даходнай форме распавяла, чаму загадны тон у размове з падлеткам не прыносіць пажаданага выніку і чаму дзейснай формай узаемадзеяння ў гэтым выпадку можа быць толькі даверлівая размова. Спецыяліст адказала на іншыя пытанні дарослых і патлумачыла, чаму не варта цурацца наведвання псіхолага.

Асаблівая ўвага падчас дыялогу была звернута на пагрозу, якую нясе незагартаванаму дзіцячаму арганізму ўжыванне алкагольных напояў, у тым ліку піва. Праблема апошняга, як адзначыла ўрач-­нарколаг Людміла Рогава, асаб­ліва небяспечная, бо не ўспрымаецца моладдзю ўсур’ёз (у пацверджанне быў прадэманстраваны відэаролік). Пры гэтым найлепшы спосаб папярэдзіць алкагалізм непаўналетніх, па словах доктара, — дарослым самім не ўжываць спіртныя напоі і пазбягаць ужывання алкаголю падчас сямейных урачыстасцяў.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Культура

Библиотеки района участвовали в праздновании Дня Независимости

4 июля 2026
Читать новость
Общество

В Беларуси в День Независимости родились 116 малышей, есть среди них и двойни

4 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Жатва не знает выходных: Бобруйщина работает в режиме нон-стоп

4 июля 2026
Читать новость
Общество

Еще три имени внесли в Книгу Славы Могилевщины в День Независимости

4 июля 2026
Читать новость
Ваше здоровье

Новый подход. Сроки ожидания КТ и МРТ сокращены

4 июля 2026
Читать новость
В стране и мире

В Мьянме откроется посольство Беларуси

4 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем