Темы

Адчуваюцца стабільнасць і перспектыва

Адчуваюцца стабільнасць і перспектыва

Яўген Галавацкі — з нядаўняга часу тэхнік па ўліку гаруча-змазачных матэрыялаў філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”. Да гэтага каля года працаваў інжынерам-­механікам у гаспадарцы.

Родам малады чалавек з аг. Кавалі. Там жывуць яго бацькі, працуюць у мясцовай сельгасарганізацыі ААТ “Неўскі-Агра”. Выбіраючы прафесію, выпускнік Туркоўскай школы, як прызнаецца, стаўку рабіў у тым ліку на блізкасць установы, дзе будзе ёй навучацца, да роднай вёскі. Так апынуўся ў Чырвонабярэжскім аграрным каледжы. Чаму абраў менавіта сельскагаспадарчы накірунак? Таму што разумеў — прафесію набыць у любым выпадку трэба, а да тэхнікі, як і многія вясковыя юнакі, меў цікавасць.

За няпоўныя два гады, што знаходзіцца ў статусе маладога спецыяліста, Яўген на ўласным вопыце — а не толькі з бацькоўскага — зразумеў, што праца ў аграрнай галіне нялёгкая.

— Але і гаспадарка гаспадарцы розніца, — упэўнена заўважае ён. — У “Харчавіку-Агра” адчуваюцца стабільнасць і перспектыва. А дырэктар, дык, як мне здаецца, у нас найлепшы ў раёне — сам “гарыць” справай і калектыў заражае.

У абавязках маладога спецыяліста — кантроль за гаруча-змазачнымі матэрыяламі, паказчыкамі сістэмы навігацыі, якая зводзіць да нуля выкарыстанне калгаснага гаручага ў асабістых мэтах, і шэраг іншага.

Малады чалавек жанаты. З жонкай Анастасіяй жывуць у Бабруйску, у сям’і падрастае чатырохмесячны сын Мікіта. Да працоўнага месца мой суразмоўца дабіраецца пакуль з іншымі работнікамі гаспадаркі, але ў планах — набыць уласнае аўто. На запытанне, ці застанецца ў “Харчавіку-Агра” пасля адпрацоўкі — усё ж сям’я ў Бабруйску — дае станоўчы адказ:

— Чаму б і не? Задавальняюць заробак, адносіны ў калектыве, адносная аддаленасць ад горада. Тым болей што ў Бабруйску няпроста знайсці працу з такім заробкам.

Алена КАРПЕНКА. Фота Іллі КАСЬКО.

Последние новости

Общество

Не драником единым, или Как в Беларуси развивают гастрономический туризм

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия пройдет в Могилевской области 9 декабря

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

В профессиональное будущее

5 декабря 2025
Читать новость
Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем