Темы

У “Харчавіку-агра” прыступілі да касавіцы

У “Харчавіку-агра” прыступілі да касавіцы

Касьбой травы тут займаюцца на працягу вось ужо 7 дзён і закладваюць зялёную масу ў траншэі для працяглага захавання.

“З першага ўкосу нам трэба нарыхтаваць прыкладна 7 тысяч тон сенажу і 500 тон сена, альбо 15 ц. к. адз. на ўмоўную галаву жывёлы, — дзеліцца планамі на сёлетнюю корманарыхтоўку галоўны аграном гаспадаркі Валянціна Якаўлеўна Масолава. — З другога ўкосу разлічваем пакласці 9 тысяч тон сіласу”. Задача, па словах галоўнага спецыяліста, не новая: прыкладна ў такіх аб’ёмах калектыў рыхтаваў травяны корм на мінулую зімоўку. Пры гэтым леташняга аказалася з лішкам, нявыкарыстаная частка знойдзе прымяненне ў новым сезоне.

Вадзіцель МАЗа В.К. Соц сочыць за выгрузкай зялёнай масы.

Касьбой травы ў гаспадарцы займаюцца тры касілкі, якімі кіруюць вопытныя і адказ­ныя механізатары Аляксандр Віктаравіч Ступень, Ігар Аляксандравіч Шынкаронак і Павел Уладзіміравіч Юшкевіч. У чац­вер гэтая работа вялася ля Савічаў і ля в. Ступяні, дзе, зрэшты, закладвалася другая па ліку сянажная траншэя. “Тэхніка для ўборачнай кампаніі маецца, — заўважае галоўны аграном, — аднак патрабуе аднаўлення. Адзін з КЗРаў не толькі не новы, але і дастаткова “выпрацаваны”: на працягу зімы 2014 года, калі былі праблемы з кормам, быў задзейнічаны на здрабненні сена, у тым ліку з няўдобіц, саломы. Нагрузка на яго была вялікая, таму добра б было падстрахавацца новым”. Гэтая задача, як нам паведамілі, у стадыі вырашэння — дзякуючы галаўному прадпрыемству ўжо ў гэтую кампанію ў гаспадарцы можа з’явіцца новы корманарыхтоўчы камбайн.

На перавозцы зялёнай масы на гэтую пару задзейнічана 6 адзінак тэхнікі — чатыры МАЗы і два трактары. Трамбуюць сянажныя траншэі “Кіраўцам” і “Амкадорам”. За работай на апошнім мы засталі Алега Анатольевіча Акушэвіча. Недасведчанаму можа падацца, што справа трамбоўшчыка нескладаная. Насамрэч — і складаная, і адказная: ад якасці трамбоўкі напрамую залежыць якасць будучага корму. Неабходны і іншыя складаючыя — своечасовая касьба траў, правільна падрыхтаваная траншэя, тэхналагічна вызначаныя нормы кансервантаў. Усяго гэтага ў філіяле “Харчавік-Агра” прытрымліваюцца, бо разумеюць — вынікі жывёлагадоўлі, а значыць, і дабрабыт калектыву закладваюцца менавіта ў гэтыя дні.

А.А. Акушэвіч з галоўным заатэхнікам М.І. Бандарчуком абмяркоўваюць умовы захавання травянога корму.

Між тым, за корманарыхтоўкай не забываюцца ў філіяле і на догляд пасеваў. “У дадзеным плане ўжо зрабілі даволі шмат, — адзначае Валянціна Масолава, — усё неабходнае для гэтага ў гаспадарцы маецца”. Высокая забяспечанасць сёлета мінеральнымі ўгнаеннямі: азотам і каліем — пад поўную патрэбу, фосфарам — на 60 працэнтаў. “Ёсць усё — у час пасеялі, у час падкармілі, апрацавалі, не хапае толькі дожджыкаў, якія для нашай пясчанай глебы надзвычай патрэбныя”, — з сумам заўважае галоўны аграном, пазіраючы ў зацягнутае хмарамі неба.

Алена КАРПЕНКА. Фота Іллі КАСЬКО.

Последние новости

Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Общество

Рамонты дарог у Бабруйскім раёне вядуцца актыўнымі тэмпамі

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций — факты на стол”. Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
Актуально

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
Актуально

Хренин о Военной доктрине: закрыты белые пятна в вопросах применения военной силы в мирное время

25 апреля 2024
Общество

Пярвічак «Белай Русі” ў Бабруйскім раёне стала болей

25 апреля 2024
Общество

Комиссия по координации работы по содействии занятости работала в Ковалевском сельсовете

25 апреля 2024
Актуально

Вольфович раскрыл новации проекта Концепции нацбезопасности

25 апреля 2024
Актуально

Смотрим вместе: работники УКП “Жилкомхоз” следят за ходом ВНС онлайн

25 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024