У раёне прыступаюць да корманарыхтоўкі
Першымі за гэтую справу бяруцца сельгасарганізацыі, дзе маюцца так званыя палосныя (з сурэпіцы і азімага жыта) пасевы — ААТ “Стасеўка”, “Міхалёўская Ніва”, Бабруйскі ААТ “Аграмашсервіс”, філіялы “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”, “Агракамбінат КХП” ААТ “Камбінат хлебапрадуктаў”.
Усяго такіх пасеваў у раёне каля 800 га. Сурэпіца характарызуецца як найбольш ранняя бялковая культура. Змешаная з жытам, служыць выдатным кормам для жывёлы.
…і працягваюць сеяць кукурузу
Сёлета пад каралеву палёў, як паведамілі ў райсельгасхарчы, плануюць заняць 6 380 га, у тым ліку 750 га пасеяць на зерне. Сяўбу традыцыйна актыўна вядуць у СВК “Гігант”, сеюць культуру ў філіялах “Харчавік-Агра” “Чырвоны харчавік”, “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”, “Агракамбінат КХП” “Бабруйскі КХП” і ААТ “Аграмашсервіс”.
Алена КАРПЕНКА.