Темы

Падведзены вынікі вучнёўскіх даследчых работ

Падведзены вынікі вучнёўскіх даследчых работ

Конкурс праводзіцца ў мэтах развіцця інтэлектуальных здольнасцяў навучэнцаў, пашырэння кола іх адукацыйных інтарэсаў, павышэння якасці ведаў па вучэбных прадметах. Яго вынікі сталі вядомы ў красавіку на канферэнцыі «Юны даследчык» (для 1-4-х класаў) і для вучняў 5-11-х класаў.

Канферэнцыя «Юны даследчык» сёлета прайшла на базе Бортнікаўскага ВПК «Яслі-сад-СШ». З 12-ці прадстаўленых на яе работ тры ўдастоены дыпломаў 1-й ступені, 3 — другой і 3 — трэцяй ступені. Яшчэ 3 даследчыя работы адзначаны граматамі за выніковы ўдзел.

У канферэнцыі для вучняў 5-11-х класаў, якая прайшла 28 красавіка на базе Ленінскага ВПК «Дзіцячы сад-СШ», прынялі ўдзел 15 з 22-х прадстаўленых работ. Па рашэнні журы 5 з іх удастоены дыпломаў 1-й ступені, па 4 — другой і трэцяй ступеняў і 2 работы ўзнагароджаны граматамі за выніковы ўдзел.

Як стала вядома, 7 лепшых работ прымуць удзел у абласной аналагічнай канферэнцыі. Гэта 5 работ, ацэненых дыпломамі 1-й ступені: Грышчанка Дзіаны з Брожскай СШ па беларускай мове (кіраўнікі Н.У. Вярбіцкая і У.У. Шарапаў), Валянціна Пазняка з Варатынскай СШ па інфарматыцы (кіраўнік В.А. Счасн­­овіч), Аляксея Сабалеўскага з гэтай жа школы па матэматыцы (кіраўнік Г.Р. Скіданава), Анастасіі Тарасавай і Іллі Рыгарэвіча з Міхалёўскага ВПК «Дзіцячы сад-СШ» па гісторыі (кіраўнік Т.В. Кандрацьева) і Дар’і Барысёнак з Туголіцкай СШ па біялогіі (кіраўнік В.В. Мануленка). А таксама 2 работы, якія на раённай канферэнцыі занялі 2-я месцы, — Іллі Брэдуса з Брожскай СШ па біялогіі (кіраўнікі В.В. Пальцава і К.А. Каношкіна) і вучняў Ленінскага ВПК «Дзіцячы сад-СШ» Паўла Яскевіча і Марыны Макарчанка па гісторыі (кіраўнік Г.А. Смірнова).

З улікам таго што сёлетняя абласная канферэнцыя пройдзе ў кастрычніку, ва ўдзельнікаў будзе магчымасць дапоўніць і ўдасканаліць здабыты матэрыял. Жадаем усім поспехаў!

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Два колеса — двойная опасность!». 24 апреля Госавтоинспекция проводит Единый день безопасности дорожного движения

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем