Темы

Падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве

Падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве

Пагадненні аб супрацоўніцтве паміж Бабруйскім раёнам Магілёўскай вобласці Рэспублікі Беларусь і Вятлужскім, Варатынскім муніцыпальнымі раёнамі Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі, а таксама аб устанаўленні пабрацімскіх сувязяў паміж гарадской акругай г.Першамайска Ніжагародскай вобласці і г.Барань — Віцебскай падпісаны ў рамках XVI пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Ніжагародскай вобласці пад старшынствам намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь У. Сямашкі, якое прайшло на ніжагародскім кірмашы. Ад Бабруйскага раёна ўдзел у цырымоніі падпісання пагадненняў прыняў першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Сідарэнка (на фота другі справа).

Падчас паездкі, як адзначыў Аляксандр Мікалаевіч, былі наведаны прадпрыемствы, якія спецыялізуюцца на вырошчванні буйной рагатай жывёлы мяснога накірунку, вытворчасці насення бульбы, малаказавод. Адбылося знаёмства з іх матэрыяльна-тэхнічнай базай і асноўнымі накірункамі дзейнасці. На прыкладзе Гарадзецкага раёна Расійскай Федэрацыі — з вопытам работы мясцовага самакіравання.

Прайшлі сустрэча з кіраўніком мясцовага самакіравання гарадской акругі г. Першамайска і канструктыўны дыялог, у межах якога абмяркоўваліся перспектывы ўстанаўлення прамых сувязяў паміж органамі самакіравання гарадоў і раёнаў, культурных сувязяў, а таксама — з ганаровым консулам Рэспублікі Мальта ў Ніжагародскай вобласці А. Зайцавым.

Візіт, па словах Аляксандра Сідарэнкі, садзейнічаў абмену кіраўнічым вопытам работы органаў самакіравання, пашырэнню супрацоўніцтва паміж раёнамі.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Не драником единым, или Как в Беларуси развивают гастрономический туризм

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия пройдет в Могилевской области 9 декабря

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

В профессиональное будущее

5 декабря 2025
Читать новость
Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем