Темы

Задача — палепшыць дабрабыт вяскоўцаў

Задача — палепшыць дабрабыт вяскоўцаў

Пашыраны сход з удзелам грамадскасці Хімоўскага сельсавета прайшоў у сераду. Удзел у ім прынялі раённая і мясцовая ўлады, прадстаўнікі абслуговых арганізацый, кіраўнікі ўстаноў і прадпрыемстваў аграгарадка.

Накіраванае на выяўленне і выкараненне на тэрыторыі сельсавета, як адзначыў старшыня райвыканкама Павел Найдзён, існуючых праблем мерапрыемства адразу прыняло форму канструктыўнага дыялогу. Знаёмячы аўдыторыю з прадстаўніком чарговай арганізацыі, што аказвае паслугі насельніцтву, кіраўнік раёна ставіў канкрэтныя пытанні. Да вяскоўцаў — якія маюцца праблемы? Да тых, хто за дадзены накірунак работы адказвае — калі яны будуць вырашаны?

Пытанняў было нямала. Асноўная іх частка тычылася традыцыйных для гэтай пары і ўвогуле для сельскай мясцовасці “дарожных” праблем — неадкладнай увагі патрабуе дарожнае пакрыццё ў вёсцы Ганчароўка, у Хімах па вуліцы Школьнай, грэйдзіравання і падсыпкі чакаюць іншыя дарогі сельсавета. Даючы адказ, дырэктар філіяла КУП “Магілёўаблдарбуд” ДРБУ-171 Георгій Шкрадзюк адзначыў, што рамонт вуліцы Школьнай уключаны ў сёлетні гадавы план, дарогу ж з Ганчароўкі на Вялічкава, гэтак, як і шэраг іншых, чакае падсыпка — з усталяваннем станоўчых тэмператур цякучыя рамонты актывізуюцца.

Станам гандлёвага абслугоўвання жыхары сельсавета, як стала зразумела, у цэлым задаволены, аднак выказалі прапановы пастаўляць болей хлеба ў поліэтыленавай упакоўцы, павялічыць аб’ём хлебабулачнай прадукцыі баб­руйскіх вытворцаў, кампаніі “Дамачай”.

За абмеркаваннем медыцынскіх паслуг ад грамадзян паступіла просьба ўсталя­ваць на мясцовым ФАПе поручні. Прыняўшы апошняе да ўвагі, галоўны ўрач БГП №2 Міхаіл Семянюк нагадаў прысутным аб вартасці прафілактычных мерапрыемстваў для захавання здароўя і аб магчымасці вяскоўцаў прайсці бясплатнае абследаванне на ранняе выяўленне анкалагічных хвароб. Пытанне да камунальнікаў тычылася выкарыстання грошай, якія жыльцы шматкватэрных дамоў плацяць за тэхабслугоўванне і капітальны рамонт, і магчымасці адмовіцца ад іх аплаты. Апошняе, па словах спецыялістаў УКП “Жылкамгас”, немагчыма: вышэйзгаданыя паслугі адносяцца да ліку асноўных. Яны расказалі, на што выкарыстоўваюцца мэтавыя сродкі.

Шмат увагі было ўдзелена тэме занятасці мясцовых жыхароў. Грамадзян, якія не працаўладкаваны або працаўладкаваны з парушэннем працоўнага заканадаўства (пытанні да наймальніка) і не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржвыдаткаў, у сельсавеце не адзінкі. Сітуацыя ўскладняецца тым, што большасць з іх злоўжываюць спіртным, схільныя да асацыяльнага ладу жыцця. Між тым з кожным незанятым чалавекам праве­дзена размова.

Не абыйшлі на сходзе актуальную на гэтую пару тэму навядзення чысціні на зямлі і напрамую звязаную з ёй — веснавых палаў. Што трэба ведаць, якіх правілаў прытрымлівацца, каб благі намер навесці парадак не прывёў да трагедыі, распавёў прадстаўнік гаррайаддзела па НС.

Падводзячы вынікі пашыранага сходу, Павел Найдзён выказаў спадзяванне, што яго мэты — палепшыць дабрабыт жыхароў сельсавета — бу­дуць дасягнуты. Ва ўсялякім разе паабяцаў асабіста ўпэўніцца ў гэтым, сазваўшы грамадскасць на чарговую такую ж сустрэчу.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

В могилевском магазине «Светофор» изъято из обращения более 420 кг продовольственных товаров

27 апреля 2024
Спорт

Завтра стартуют матчи регионального этапа Второй лиги чемпионата Беларуси по футболу

27 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе проходит республиканская акция “Мотоциклист!”

27 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Спасатели призывают провести выходные безопасно

27 апреля 2024
Человек и природа

До +20°С и без осадков прогнозируют в Беларуси 27 апреля

27 апреля 2024
Общество

У прафсаюзнай пярвічцы Каменскага дома-інтэрната падвялі вынікі работы за пяць год

26 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

О чем напомнили спасатели жителям Туголицы

26 апреля 2024
Общество

Стали известны размеры “возрастных” доплат к пенсиям с 1 мая

26 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024