Темы

У фотааб’ектыве — пасяўная

У фотааб’ектыве — пасяўная

Гэтыя здымкі зроблены на полі ААТ “Неўскі-Агра” ля аг. Кавалі. Аляксандр Бандарчук (на фота ўверсе) падвёз насенне аўсу да сеялак РАБЕ шырынёй захопу 6 і 4 метраў адпаведна, якімі кіруюць вопытныя механізатары Леанід Чэрнік (на фота знізу) на трактары МТЗ-3522 і Юрый Арцёменка на аналагічным.

Акрамя сяўбы яравога аўсу, у гаспадарцы на гэтым тыдні падсейвалі мнагалетнікі, уносілі ў глебу арганічныя ўгнаенні.

***

Мікалай Віктаравіч Каўранін з Бабруйскага ААТ “Аграмашсервіс” на трактары МТЗ-82 з СПУ-6 падсейвае азімую пшаніцу канюшынай. На рахунку механізатара, як ён паведаміў, 32-я пасяўная кампанія. “Адна ад другой, вядома ж, адрозніваюцца, — дзеліцца субяседнік. — Аднак такой складанай на маёй памяці не было: з-за затрымкі вясны зямля пераўвільгочана, а сеяць трэба, бо сонца можа імкліва перасушыць глебу”.

Падчас арганізацыі пасяўной кампаніі ў гаспадарках не пакінулі без увагі пытанне харчавання людзей на полі, выкананне патрабавання карміць працаўнікоў двойчы на дзень: абедам і вячэрай.

Работнікі сталовай в. Плёсы — загадчыца Жана Пшанічная і яе памочніца Вікторыя Аўрамчык (на фота) — да абавязкаў забяспечваць земляробаў ААТ “Міхалёўская Ніва” гарачай ежай прыступілі з мінулай суботы. Запэўнілі, што стравы гатуюць смачныя і каларыйныя, самі ж развозяць іх да месца прызначэння. Да прыкладу, на абед у сераду механізатарам прапанавалі боршч са свежай капусты з мясам, макароны са смажанай курай і духмяную гарбату. У гэты ж дзень на вячэру — тушаная бульба з мясам, кампот з сухафруктаў.

Не меней прывабным было ў гэты дзень абедзенае меню сталовай філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”, загадвае якой Валянціна Чарнова (усяго ежу для механізатараў гатуюць 4 жанчыны) — суп харчо, бульбяное пюрэ з сардэлькай, салат з морквы “па-карэйску”, кампот.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Сяргей Феднеў абмяркоўвае з лідарам прафсаюзнай “пярвічкі” філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” Ганнай Піменавай інфармацыю, якая змяшчаецца на шыльдзе ў гонар перадавіка спаборніцтва — апошняе на час пасяўной кампаніі аб’яўлена як у раёне, так і адпаведна ў кожнай сельгасарганізацыі.

Зрэшты, сярод задач райкама прафсаюза на час сяўбы — не толькі кантроль за афармленнем нагляднасці, якая суправаджае працоўнае спаборніцтва, але і за правядзеннем медаглядаў работнікаў, своечасовасцю прыгатавання і якасцю ежы земляробаў, стварэннем наймальнікам бяспечных умоў працы на сяўбе і выкананне патрабаванняў аховы працы работнікамі.

Тэксты і фота Алены КАРПЕНКІ.

Последние новости

Актуально

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

В Туголице соседи спасли пенсионерку и ее сына

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

Электрогрелки, электроодеяла, электропростыни: помните о безопасности при эксплуатации электронагревательных устройств

28 марта 2024
Актуально

Улучшите свою жизнь с Белтелеком: новые возможности для абонентов

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

«Безопасные весенние каникулы»

28 марта 2024
Экономика

Цэны — пад прыцэлам

28 марта 2024
Сельское хозяйство

Ранние яровые зерновые и зернобобовые в Беларуси посеяны почти на 23% площадей

28 марта 2024
Общество

В профсоюзной организации Бобруйской районной детской школы искусств прошло отчетно-выборное собрание

28 марта 2024
Человек и природа

До +17°С и преимущественно без осадков будет сегодня в Беларуси

28 марта 2024
Актуально

Нарада-вучоба па пытаннях яравой сяўбы адбылася на базе філіяла “Харчавік-Агра”

27 марта 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Общество

В Бобруйском РОВД –– новое назначение   

22 марта 2024
Актуально

У раёне прайшлі “Засеўкі-2024”

26 марта 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района работникам сферы бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

24 марта 2024
В будущее вместе с нами

В областном этапе конкурса «Я патриот своей страны» участвует школьница из Бобруйского района

20 марта 2024
Актуально

В Совет Республики выдвинули кандидата от Бобруйского района

19 марта 2024
Актуально

Веселые гуляния, концерт и блины: широкая Масленица прошла в Бобруйском районе

17 марта 2024
Актуально

В Каменской школе соревновались юные инспекторы дорожного движения

16 марта 2024
Человек и природа

О соблюдении Правил любительского рыболовства

16 марта 2024