У чаканні сяўбы
Да пачатку яравой сяўбы ў сельгаспрадпрыемствах падрыхтавалі машыны для пратручвання насення, каб з надыходам станоўчых тэмператур неадкладна гэтым заняцца.
Адначасова гаспадаркі вядуць завозку насення эліты зерневых, рыхтуюцца да падсейвання канюшыны. Працягваюць назапашваць мінеральныя ўгнаенні. Забяспечанасць імі, па словах начальніка Бабруйскага філіяла Магілёўскай АПВСХ Алесі Селіванавай, складае ў цэлым па раёне 15%, у тым ліку азотнымі — 23%, фосфарнымі — 9%, калійнымі — 11%. Пры гэтым у радзе гаспадарак сітуацыя выглядае дастаткова прывабліва — забяспечанасць азотам філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” складае 95% да веснавой патрэбы, ЗАТ “Птушкафабрыка Вішнёўка” — 87%.
Алена КАРПЕНКА.