Темы

Стартавала сяўба ў «Харчавіку-Агра»

Стартавала сяўба ў «Харчавіку-Агра»

Аграрыі філіяла “Харчавік-­Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” зацікаўлены правесці пасяўную кампанію ў максімальна скарочаныя тэрміны. І справа тут не ў даведзеных задачах “зверху”, а ў спецыфіцы зямель гаспадаркі, якія з надыходам станоўчых тэмператур імкліва абязводжваюцца.

У чаканні спрыяльнага для палявых работ надвор’я ў філіяле ўсебакова падрыхтаваліся да пасяўнога сезону, прадумалі кожную дробязь арганізацыйных момантаў. Таму, калі глеба дазволіла, тут жа выйшлі ў поле.

На працягу трох дзён ад пачатку тыдня займаліся падкорм­кай азотнымі мінеральнымі ўгнаеннямі азімай збажыны, пасля прыняліся ўздабляць азотам пашу. Адначасова праводзілі закрыццё вільгаці і ўжо ў аўторак пасеялі першыя 10 гектараў яравога аўсу. Работу гэтую працягваюць — на ўчарашні дзень засеяны аўсом клін складаў 80 гектараў, прыступілі да сяўбы яравога ячменю.

І, вядома ж, стаўка падчас сяўбы робіцца на людзей. Тых, чыімі намаганнямі выконваюцца палявыя работы. Хто ў напружаную пару адказнай сельскагаспадарчай кампаніі гатовы недаспаць, недаадпачыць, адкласці на потым уласную недаробленую справу. Таму мы, журналісты, сваёй задачай ставім уславіць земляробаў, паказаць непрыхарошанасць будняў людзей, чыя праца мае непасрэднае дачыненне да кожнага з нас, да харчовай бяспекі дзяржавы і да эканамічнай стабільнасці краіны ў цэлым.

Ігар Шынкаронак.

Сярод механізатараў “Харчавіка-Агра”, якія ў сераду займаліся падкормкай пашы паблізу в. Савічы, — Ігар Шынкаронак. На працягу трох папярэдніх дзён, як заўважае трактарыст, ён “карміў” азімую збажыну. “Паша месцамі пераўвільгочана, — дзеліцца суразмоўца, — вымачкі даво­дзіцца аб’язджаць”.

У мясцовай гаспадарцы Ігар Аляксандравіч, жыхар аграгарадка Цялуша, працуе з маладосці. Мае немалы механізатарскі стаж. Праўда, на працягу некаторага часу быў слесарам. Сёлета, зноўку ўзяўшыся за штурвал жалезнага каня, зразумеў, як сумаваў па механізатарскай справе, дый спадзяецца на большы заробак. “Старэйшая дачка ўжо на свой хлеб пайшла,— разважае субяседнік, — працуе ў ААТ “Неўскі-Агра” бухгалтарам, а вось малодшая вучыцца толькі на першым курсе сталічнага ўніверсітэта, таму грошы ў сям’і яшчэ як патрэбныя”.

Выкарыстаўшы перапынак для загрузкі раскідвальніка новай порцыяй мінералаў, заводзім размову з яшчэ адным удзельнікам палявых работ, які займаўся падкормкай пашы, маладым механізатарам Аляксандрам Ступенем.

Аляксандр Ступень.

У гаспадарцы Аляксандр — на працягу 8 год. Да гэтага былі вучоба на трактарыста ў Бабруйску, тэрміновая служба ў войску на Гродзеншчыне і на працягу паўгода работа будаўніком у Мінску. “І прафесія, і жыццё ў сталіцы, адразу зразумеў, — не маё, — упэўнена канстатуе Аляксандр. — таму не вагаючыся вярнуўся ў родную вёску, стаў працаваць на трактары. І адразу ўпэўніўся — па душы!”.

З часам Аляксандр ажаніўся. Гаспадарка вылучыла маладой сям’і — жонка Наталля працуе ў калгаснай канторы бухгалтарам, сыну Максіму тры гады — жыллё з усімі дабротамі. “Дом выдатны, але мы не стамляемся яго добраўпарадкоўваць, — гаво­рыць малады хлопец, — трэба ж зрабіць усё пад сябе”.

Наперадзе механізатара і ягоны Беларус-1025 чакаюць сеялка, а затым каса — сельскагаспадарчы год толькі пачынаецца. Як і ўсе, хто ў гэтыя дні на полі, малады чалавек спадзяецца на добры ўраджай і добрыя заробкі.

Зрэшты, тут жа ў філіяле працуе і бацька Аляксандра. У дзень нашага наведвання Віктар Аляксандравіч Ступень на сваім МАЗе падвозіў да трактароў мінеральныя ўгнаенні.

Алена КАРПЕНКА. Фота Іллі КАСЬКО.

Последние новости

Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Общество

Рамонты дарог у Бабруйскім раёне вядуцца актыўнымі тэмпамі

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций — факты на стол”. Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
Актуально

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
Актуально

Хренин о Военной доктрине: закрыты белые пятна в вопросах применения военной силы в мирное время

25 апреля 2024
Общество

Пярвічак «Белай Русі” ў Бабруйскім раёне стала болей

25 апреля 2024
Общество

Комиссия по координации работы по содействии занятости работала в Ковалевском сельсовете

25 апреля 2024
Актуально

Вольфович раскрыл новации проекта Концепции нацбезопасности

25 апреля 2024
Актуально

Смотрим вместе: работники УКП “Жилкомхоз” следят за ходом ВНС онлайн

25 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024