Темы

Рэабілітацыя праз занятасць

Рэабілітацыя праз занятасць

Даць шанец тым, хто “спатыкнуўся” на жыццёвай дарозе, “уліцца” у грамадства і праз працаўладкаванне прыносіць карысць сабе і іншым — адно з актуальных пытанняў занятасці і сацыяльнай абароны насельніцтва, якія вырашаў выязны рэспубліканскі семінар-нарада, што прайшоў на Бабруйшчыне 14 красавіка.

Удзел у семінары прынялі прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі на чале з міністрам Ірынай Касцевіч, міністэрстваў аховы здароўя і ўнутраных спраў, прадстаўнікі Магілёўскага аблвыканкама, кіраўнікі Баб­руйскага раённага і гарадскога выканкамаў, старшыні камітэтаў па працы, занятасці і сацабароне аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.

Прысутныя наведалі ў тым ліку Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат — зрабілі экскурс па яго тэрыторыі, азнаёміліся з умовамі пражывання, занятасці і адпачынку падапечных. Наведалі майстэрні, дзе апошнія могуць рэалізаваць свае ўменні, прафесійныя навыкі і творчыя здольнасці, пабывалі на аб’ектах падсобнай гаспадаркі. са слоў дырэктара Галіны Саўчанкі і ўласнага знаёмства з домам-інтэрнатам госці даведаліся, як тут ажыццяўляецца працоўная і сацыяльная рэабілітацыя хворых, у тым ліку з алкагольнай, наркатычнай залежнасцямі, тых, хто выйшаў з месцаў пазбаўлення волі і захварэў. Задача гэтая, як адзначыла Галіна Саўчанка, актуальная і няпростая ў вырашэнні. Аднак у Каменскім доме-інтэрнаце з ёю спраўляюцца, прычым, не стамляюцца шукаць новыя формы і спосабы занятасці падапечных, якія б не толькі зацікавілі апошніх, але і прыйшліся на выпадак іх сацыялізацыі ў грамадстве.

У сувязі з тым што пераважнай частцы пастаяльцаў звык­лы вясковы ўклад жыцця, установа сацыяльнага абслугоўвання мае ўласную ферму, дзе ўтрымліваюцца 100 галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 28 галоў дойнага статку, а таксама не адзін дзясятак гектараў зямлі, дзе вырошчваюцца бульба і гародніна. Ёсць лячэбна-працоўныя — швейная, па рамонце адзення, па вырабе керамічнай пліткі, мяцёлак з пластыку, свечак, па пашыву тапак і іншыя — майстэрні. Для адных падапечных працатэрапія, па словах Галіны Саўчанкі, паўнавартасная занятасць, для іншых — баўленне вольнага часу з улікам іх пажаданняў і магчымасцяў.

Удзельнікі выязнога рэспуб­ліканскага семінара-нарады наведалі таксама тэрытарыяльны Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна г. Баб­руйска, Цэнтр часовага знаходжання асоб без вызначанага месца жыхарства, ЗАТ “Лег­прамразвіццё”.

Алена КАРПЕНКА.

Фота Іллі КАСЬКО.

Последние новости

Общество

Во имя справедливости и закона. На Бобруйщине чествовали судебных экспертов

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Пример райцентра с развитой социальной инфраструктурой. Что Лукашенко показали в Петрикове

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Приглашаем принять участие в районном конкурсе видеороликов «Женский взгляд»

25 апреля 2026
Читать новость
Культура

Библиотеки района присоединились к культурно-просветительской акции «Библионочь-2026»

25 апреля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

«#КиберПраво: твой щит в сети». Продолжается конкурс для детей на лучший проект по защите от кибермошенников

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Как зарегистрироваться в личном кабинете на портале МНС через мобильных операторов. Пошаговая инструкция

25 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем