Темы

Прывучаць да парадку — па-добраму і не толькі

Прывучаць да парадку — па-добраму і не толькі

Штаб па добраўпарадкаванні тэрыторыі раёна працаваў у райвыканкаме ў аўторак на гэтым тыдні. Удзел у яго рабоце прынялі старшыні сельвыканкамаў, прадстаўнікі экалагічнай і санітарнай службаў, дарожнікі, камунальнікі.

Задача начальнікам штаба, намеснікам старшыні райвыканкама Сяргеем Ляпічавым пастаўлена канкрэтная — прывесці зямлю ў парадак. З улікам таго, што на парозе праваслаўнае свята — Радуніца, якія традыцыйна суправаджаюцца павелічэннем патоку аўтамабіляў да сельскіх населеных пунктаў і грамадзянскіх могілак, указана правесці, дзе патрабуецца, грэйдзіраванне і падсыпку пад’язных шляхоў да іх, навесці парадак у вёсках і на пагостах. У сувязі з правядзеннем у красавіку месячніка па навядзенні чысціні на зямлі, старшыням сельвыканкамаў даручана распрацаваць дэталёвыя планы па добраўпарадкаванні кожнага населенага пункта, у тым ліку дакладна кожнага аб’екта і домаўладання, з указаннем праблемы, якая маецца, тэрміну яе вырашэння і асобы, якая будзе несці адказнасць за гэта. Кантраляваць выкананне парушэнняў заканадаўства, што рэгулюе абыходжанне з зямлёй, будуць штотыдня мабільныя групы райвыканкама з ліку адказных асоб і прадстаўнікоў зацікаўленых службаў, у чыёй кампетэнцыі не толькі выяўляць і ўказваць на недахопы, але і складаць пратаколы за іх ігнараванне. Каб да апошняга ўсё ж не дайшло, старшыня райсавета дэпутатаў Людміла Крычко заклікала ўлады на месцах, экалагічную і санітарную службы актывізаваць і пашырыць тлумачальную работу з насельніцтвам. Давесці да грамадзян, у тым ліку праз сродкі масавай інфармацыі, пра абавязкі домаўладальнікаў і матэрыяльную адказнасць за пагарджэнне імі.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Культура

Библиотеки района участвовали в праздновании Дня Независимости

4 июля 2026
Читать новость
Общество

В Беларуси в День Независимости родились 116 малышей, есть среди них и двойни

4 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Жатва не знает выходных: Бобруйщина работает в режиме нон-стоп

4 июля 2026
Читать новость
Общество

Еще три имени внесли в Книгу Славы Могилевщины в День Независимости

4 июля 2026
Читать новость
Ваше здоровье

Новый подход. Сроки ожидания КТ и МРТ сокращены

4 июля 2026
Читать новость
В стране и мире

В Мьянме откроется посольство Беларуси

4 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем