Каб быць з яблыкамі
Трэба даглядаць сад, своечасова выконваць запланаваныя мерапрыемствы. Менавіта таму ў ААТ “Неўскі-Агра” гэтым часам паляводчая брыгада з 10 чалавек пад кіраўніцтвам агранома-садавода Сяргея Гладкевіча займаецца веснавой абрэзкай яблыневых дрэўцаў.
Далей плануюць правесці іх хімічную апрацоўку: абараніць ад хвароб і шкоднікаў. Цяперашні стан дрэўцаў, па словах агранома, дазваляе спадзявацца на добры ўраджай садавіны, аднак сцвярджаць апошняе, з улікам непрадказальнага надвор’я апошніх год, занадта рана. Усяго садам у гаспадарцы занята 92 гектары, з якіх 75 га — маладым.
Алена КАРПЕНКА.