Темы

Дзе тэхналогіі, там і малако

Дзе тэхналогіі, там і малако

Падчас рэспубліканскага семінара-нарады аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны краіны, які прайшоў 3 красавіка ў Мінску, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, акцэнтуючы ўвагу на малочнай жывёлагадоўлі, запатрабаваў павышэння яе прадуктыўнасці — праз строгае выкананне вытворчых тэхналогій, вырашэнне пытанняў харчавання і зніжэнне кошту кармоў, сістэмнасць селекцыйна-племянной работы, сур’ёзны падыход да вырашэння кадравага пытання ў галіне.

У пацверджанне Аляксандр Лукашэнка прывёў прыклад сельгаспрадпрыемстваў краіны, дзе гэтыя патрабаванні выконваюцца і даюць станоўчы вынік, — у сярэднім за год ад каровы там бяруць болей за 10 тон малака.

Да вышэйзгаданай лічбы малочна-таварнаму комп­лексу в. Каменка філіяла “Агракамбінат КХП” ААТ “Баб­руйскі камбінат хлебапрадуктаў” яшчэ працаваць і працаваць, аднак і цяпер, па словах загадчыка МТК Сяргея Вансовіча, многае дасягнута. За тыя некалькі месяцаў, што ён — ветэрынар па прафесіі, які аддаў гаспадарцы не адзін дзясятак год — узначальвае малочны аб’ект, удой на карову ў дзень прыкметна вырас і на сёння стабільна складае болей за 19 кг, у той час як у цэлым па філіяле — 13,4 кг. Пры гэтым, як заўважае загадчык (ён жа і ветэрынар МТК), маецца яшчэ і патэнцыял. Пра тое, у чым яго бачыць вопытны спецыяліст, як узначалены ім калектыў дасягае лідарскага выніку ў гаспадарцы, мой суразмоўца разважае:

— Адна з асноўных складаючых вялікага малака, без сумнення, строгае выкананне тэхналогій на ўсім працэсе яго вытворчасці. Асабіста ў нас — кармлення, догляду, даення жывёлы. Без гэтага нікуды. З практыкі заўважаю, што нават самае невялікае парушэнне тэхналагічнага ланцуга — скажам, нязначная затрымка пачатку дойкі — адразу сказ­ваецца на выніку. Адсюль зрабіў вывады — прынцыповы падыход да працоўнай дысцыпліны. Некаторыя, можа, скажуць, што занадта жорсткія патрабаванні, але тыя, хто прывык працаваць сумленна і імкнуцца да добрага заробку, разумеюць — па-іншаму нельга. З кадрамі на МТК не ска­заць каб усё было проста (палову калектыву даводзіцца падвозіць з іншых населеных пунктаў), але на сёння спецыялістамі і жывёлаводамі мы ўкамплектаваны. І хоць да дысцыпліны і тэхналогій падыход асаблівы, перш чым запатрабаваць вынік, з жывёлаводамі да аўтаматызму адшліфоўваем кожную функцыю. Яшчэ адной гэткай жа немалаважнай складаючай на шляху да высокіх надояў з’яўляюцца, вядома ж, кармы. І клапаціцца пра іх трэба з восені, ад пачатку закладкі. На тэрыторыі нашага МТК пачынаецца ўзвядзенне сучасных траншэй для сенажу і сіласу, будуецца накрыццё для сена, што дасць магчымасць, спадзяемся, захоўваць траву правільна, а значыць, мець якасны корм. Разлічваем на гэта, як на патэнцыял для павелічэння ўдояў.

Тэхнік па племянным уліку буйной рагатай жывёлы Марына Юрчанка з нядаўняга часу — за камп’ютарам. Нямецкая праграма “DairyPlan” дазваляе не толькі весці ўлік малака кожнай рагулі, але і сачыць за станам жывёлы, у тым ліку вызначаць час ацёлу, іншыя неабходныя параметры.
Ад пачатку функцыянавання МТК доглядам цялятак займаецца Таццяна Пасько. Фронт работы ў маладой жанчыны шырокі: адных цялятак трэба папаіць з соскі, тых, што большыя — прывучыць да вядра. А яшчэ пакарміць, прыбрацца, прасачыць, каб не захварэлі… Нягледзячы на тое, што догляд цялятак ад першацёлак асабліва складаны, Таццяна сваёй руплі­васцю і неабыякавасцю дасягае стопрацэнтнай захаванасці маладняку.
Слесар малочнага абсталявання Сяргей Арцёмчык на МТК чалавек не новы. Свае прафесійныя абавязкі: запускаць і спыняць абсталяванне даення, кантраляваць работу халадзільных установак, паступленне малака і іншыя выконвае бездакорна. На працоўным месцы Сяргей Іванавіч ад раніцы да позняга вечара, але і заробак, па мерках вёскі, мае неблагі.

Варта адзначыць, што МТК в. Каменка толькі ў стадыі нарошчвання аб’ёмаў вытворчасці малака. Разлічаны на 600 галоў дойнага статку, аб’ект на сёння запоўнены крыху болей на трэць нецелямі і першацёлкамі, плюс 64 (на дзень нашага наведвання) цяляткі. Да канца года тут плануюць увесці ў эксплуатацыю радзільнае аддзяленне малочнага аб’екта, павялічыць дойнае пагалоўе, а разам з гэтым і вытворчасць малака.

Адзін з двух аператараў машыннага даення МТК — Аляксандр Дзібрыўны. Хлопец у гаспадарцы толькі месяц, але, па словах загадчыка, абавязкі разумее і спраўляецца з імі.

Алена КАРПЕНКА. Фота Генадзя БАГДОНАСА.

Последние новости

Деятельность Президента

Лукашенко произвел кадровые назначения в структуре Следственного комитета

19 апреля 2024
Общество

Министерство транспорта и коммуникаций проводит правовой мониторинг

19 апреля 2024
Общество

Новым главным лесничим Бобруйского лесхоза стала Елена Порсик

19 апреля 2024
В будущее вместе с нами

В Химовской школе прошло мероприятие в рамках проектов «Единый парламентский день» и «Молодежный щит»

19 апреля 2024
Актуально

Наведем порядок вместе! Завтра, 20 апреля, в Беларуси пройдет республиканский субботник

19 апреля 2024
Человек и природа

Сильные дожди со снегом и порывистый ветер ожидаются сегодня в Беларуси

19 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе милиционер применил оружие против агрессора с косой в руках

18 апреля 2024
Актуально

Жители Бобруйщины обсуждают предстоящее ВНС

18 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе спасатели проехали по маршруту автолавки и напомнили сельчанам о безопасности

18 апреля 2024
Актуально

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

18 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Общество

19 апреля в Бобруйском районе временно будет приостановлено вещание эфирного телевидения

7 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Внимание! В Бобруйском районе введено ограничение на посещение леса

9 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024