Темы

Землеўпарадкавальныя службы абмеркавалі змены ў заканадаўстве

Землеўпарадкавальныя службы абмеркавалі змены ў заканадаўстве

Выязны практычны семінар для начальнікаў землеўпарадкавальных службаў гаррайвыканкамаў Магілёўскай вобласці, а таксама асоб, якія ўключаны ў рэзерв кадраў на гэтыя пасады, ініцыяваны землеўпарадкавальнай службай аблвыканкама, працаваў у раёне на працягу двух дзён.

Тэмай семінару была “Аб выкананні патрабаванняў зямельнага заканадаўства ў рабоце землеўпарадкавальных службаў мясцовых выканаўчых камітэтаў”. Абмер­каваць яе прыехалі начальнік упраўлення землеўпарадкавання Дзяржаўнага камітэту па маёмасці Рэспублікі Беларусь Сяргей Кастроў і начальнік аддзела кадастру камітэта па маёмасці Віктар Гры­шчанка.

Да пачатку плянарнага пасяджэння гасцям прапанавалі відэафільм пра бабруйшчыну. Старшыня райвыканкама Павел Найдзён распавёў пра развіццё раёна, рэалізуемыя інвестпраекты, накіраваныя на павелічэнне даходнай часткі бюджэту, а зна­чыць, і дабрабыту вяскоўцаў.

Сяргей Кастроў падрабязна спыніўся на прымяненні норм Указа №463, які ўступае ў сілу з 31 сакавіка — удасканаленага Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2007 года №667 “Аб адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў”. Заакцэнтаваў увагу на асноўных момантах, якія карэкціруе абноўлены Указ, даў адказы на пытанні, з якімі найчасцей звяртаюцца да землеўпарадкавальных службаў на месцах. “Указ гатовы, — адзначыў Сяргей Кастроў, — але мы жывем і развіваемся, мяняюцца тэхналогіі, правапрымяняльная практыка і заканадаўства пастаянна карэктуецца. Таму ў далейшым, калі бу­дуць узнікаць пытанні, для рашэння якіх спатрэбяцца нейкія змены ў нормах заканадаўства, мы, вядома ж, будзем прымаць прапановы па іх карэкціроўцы”. У сувязі з гэтым заклікаў прадстаўнікоў мясцовых землеўпарадкавальных службаў не баяцца выказваць свае заўвагі адносна практыкі прымянення норм удасканаленага Указа. Абмеркавалі таксама практычнае прымяненне дадзеных геапарталу зямельна-інфармацыйнай сістэмы краіны ў землеўпарадкавальных службах выканаўчых камітэтаў, асноўныя накірункі работы з рэзервам кадраў. Пазнаёміліся з работай адпаведнай службы Бабруйскага райвыканкама па пытаннях выканання зямельнага заканадаўства — пра яе расказала начальнік Святлана Юрачка.

У другі дзень семінару яго ўдзельнікі наведалі Сычкаўскі сельсавет. Пазнаёміліся з работай, якую мясцовы сельвыканкам сумесна з землеўпарадкавальнай службай праводзяць па добраўпарадкаванні тэрыторыі. Нямала ўвагі было ўдзелена выкананню на месцах патрабаванняў Указа №667 у новай рэдакцыі падчас прадастаўлення зямельных участкаў для вядзення сялянскай (фермерскай) гаспадаркі, выкананню патрабаванняў заканадаўства у час правя­дзення работ па маніторынгу зямель падчас ажыццяўлення дзяржаўнага іх уліку.

“Выканкамы, якія будуць рэалізоўваць нормы Указа па ўдасканаленні зямельнага заканадаўства, павінны практычна правільна яго прымяняць, таму што ад іх рашэнняў напрамую залежыць далейшы лёс таго ці іншага ўчастка. Да таго ж, нормамі Указа ўведзена персанальная адказнасць старшынь гаррайвыканкамаў за прынятыя рашэнні па зямельных пытаннях”, — адзначыла начальнік землеўпарадкавальнай службы аблвыканкама Ірына Петручэня, акрэсліваючы мэту выязнога семінару. У прававым полі, па яе словах, абавязаны працаваць кожны землеўпарадкавальнік, кожны юрыст — і рашэнні выканкамамі павінны прымацца правільныя.

А для таго каб кантралюючыя органы не ставілі іх пад сумнеў, і арганізавана, як яна адзначыла, вучоба спецыялістаў, дзе праз розныя формы, у тым ліку “круглы стол”, быў вырашаны шэраг пытанняў па прымяненні зямельнага заканадаўства.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

З мая состоится личный прием граждан по вопросам судебно-экспертной деятельности

2 мая 2024
Общество

Великий четверг

2 мая 2024
Человек и природа

До +26°С и преимущественно без осадков будет сегодня в Беларуси

2 мая 2024
Общество

В Бобруйском районе в этом году построят 3 новых станции обезжелезивания

1 мая 2024
Общество

Праздник труда и 120-летие профсоюзного движения Беларуси отметили в Могилевском областном объединении профсоюзов

1 мая 2024
Общество

Виталий Сидюк: “Все, что касается человека труда, касается и профсоюзов”

1 мая 2024
Актуально

У раёне адзначылі Першамай

1 мая 2024
Актуально

“Сегодня особенно важно укрепить наш общий дом”. Лукашенко поздравил белорусов с Первомаем

1 мая 2024
Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района с Праздником труда

1 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024