Темы

Што пасееш, тое і пажнеш

Што пасееш, тое і пажнеш

Раённыя сельгасарганізацыі сёлета плануюць атрымаць не меней за 47 тысяч тон зерня, 6 тысяч тон масланасення рапсу, 21 тысячу тон бульбы, болей за 23 тысячы тон цукровых буракоў ды каля 4 тысяч тон гародніны. Каб гэтага дасягнуць, вялікая стаўка робіцца на ўраджай ад яравой сяўбы, а ён залежыць у тым ліку ад насення — яго дастатковасці і якасці. А вось наколькі гэтыя крытэрыі адпавядаюць патрабаванням, мы і пацікавіліся ў начальніка раённай дзяржінспекцыі па насенневодстве, каранціну і ахове раслін Сяргея Казябы.

Сяргей Анатольевіч, ці дастаткова ў раёне якаснага насення для правядзення сяўбы?

— На сёння раён цалкам забяспечаны насеннем яравых збожжавых і зернебабовых культур, а таксама бульбы. Першага маецца 2 819 тон з улікам страхавога фонду, другога — 4 530 тон. Таксама маецца 127 тон пасяўнога матэрыялу мнагалетнікаў. З падрыхтаванага насення збажыны больш за палову (54%) — не ніжэй першай рэпрадукцыі, 46% — другой. Насення зернебабовых не ніжэй другой рэпрадукцыі — 70%. Па пасяўных якасцях усё насенне адпавядае патрабаванням.

Эліту гаспадаркі плану­юць набываць?

— Так. У мэтах паляпшэння гатунковага і рэпрадукцыйнага складу, забеспячэння планавай гатунказмены і гатункаабнаўлення насення яравых збожжавых і зернебабовых культур, гаспадаркі плануюць набыць 123 тоны элітнага насення. Зрабіць гэта трэба да 1 красавіка. З улікам эліты наяўнасць насення пад ярыну складзе 115% да патрэбы.

А што насенне кукурузы? Яго ў раёне дастаткова, каб разлічваць на атрыманне запланаваных аб’ёмаў прадукцыі?

— Для сяўбы кукурузы на плошчы ў 6 380 гектараў патрабуецца 192 тоны пасяўнога матэрыялу. У чатырох сельгас­арганізацыях маецца 22 тоны рэшткаў мінулагодняга насення. Сем гаспадарак зрабілі заяўкі на набыццё 120 тон насення айчыннай сялекцыі і 8 тон — замежнай, цэнтралізавана, з аплатай праз «Бабушкіну крынку». Недастаючую колькасць — а гэта 42 тоны — CВК «Гігант» і філіял «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» будуць набы­ваць самастойна, за ўласныя сродкі.

Ці будзе сёлета магчымасць палепшыць якасць сенакосаў і пашы?

— Ва ўсялякім разе гаспадаркі на гэта нацэлены. Для забеспячэння грамадскай жывёлагадоўлі якасным кормам у бягучым годзе неабходна бу­дзе нарыхтаваць корму ў колькасці 123,8 тысячы тон кармавых адзінак, што складае 51,6 ц к. адз. на адну ўмоўную галаву жывёлы. Гэта значыць, трэба будзе нарыхтаваць 8,2 тысячы тон сена, 97 тысяч тон сенажу, 103 тысячы тон сіласу і болей за 6 тысяч тон саломы. Улічваючы тое, што плошча лугавых угоддзяў у раёне складае 20 323 гектараў, у тым ліку палепшаных — без малога 13 тысяч гектараў, плануецца падсеяць мнагалетнікаў на плошчы 3 410 га, у тым ліку без малога 3 тысячы гектараў бабовых і бабова-злакавых сумясяў траў, правесці залужванне і перазалужванне лугавых угоддзяў на плошчы каля 3,5 тысяч гектараў.

Насенне да сяўбы павінна быць яшчэ і пратручаным?

— Так. Атрымаць добры ўраджай без выкарыстання сродкаў аховы раслін немагчыма. Усяго нашым сельгасарганізацыям неабходна пратруціць 2 300 тон насення збажыны і зернебабовых культур. На сёння пратруты маецца толькі на трэць. Невырашаным пакуль застаецца пытанне набыцця сродкаў аховы ў акцыянерных таварыствах «Стасеўка», «Неўскі-Агра» і «Міхалёўская Ніва».


Мінеральныя ўгнаенні

Іх пад яравую сяўбу патрабуецца 10 119 тон дзеючага рэчыва, у тым ліку 3 564 т азотных, 1 781 — фосфарных і 4 774 т — калійных. Частка мінеральных угнаенняў пад яравую сяўбу была ўнесена з восені. Ад веснавой патрэбы, як паведаміла начальнік Бабруйскага філіяла Магілёўскай АПВСХ Алеся Селіванава, па стане на ўчарашні дзень маецца 14% (1378 т дз. р.), у тым ліку азотных — 19%, фосфарных — 9%, калійных — 11%. Чакаемая забяспечанасць мінеральнымі ўгнаеннямі пад яравую сяўбу бягучага года складзе 43%, у тым ліку азотнымі — 85%, фосфарнымі — 32%, калійнымі — 19%. Пры гэтым забяспечанасць мінеральнымі рэчывамі падчас унясення запланаванай колькасці арганікі ў сукупнасці з унясеннем мінеральных угнаенняў складзе 72%, у тым ліку азотнымі — 100%, фосфарнымі — 74%, калійнымі — 50%.

Арганіка

Планамерна нарыхтоўваюцца і вывозяцца на палі арганічныя ўгнаенні. Пад ярыну іх патрабуецца 310 тыс. тон, болей за 25 тыс. тон (8% ад задання) было ўнесена пад восеньскае зябліва.
Па стане на 19 сакавіка нарыхтавана болей за 293 тыс. тон (95% ад задання), вывезена без малога 279 тыс. тон альбо 90% ад нарыхтаванага, і гэтая работа працягваецца.

Тэхніка

Зразумела, што для правядзення сяўбы ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны неабходна якасна адрамантаваная сельгастэхніка. Падрыхтаваць яе неабходна было да 1 сакавіка. Між тым у шэрагу сельгаспрадпрыемстваў, па словах намесніка начальніка вытворчага аддзела райсельгасхарчу Яўгена Бярозкіна, з гэтай задачай не справіліся. У прыватнасці, агульная гатоўнасць тэхнікі Бабруйскага ААТ «Аграмашсервіс» на сёння складае 84%, ААТ «Саўгас Кісялевічы» — 89%, ААТ «Неўскі-Агра» — 84%.

Для ўсяго комплексу палявых работ будзе задзейнічана 284 трактары, з якіх 42 — энерганасычаныя, 62 — «Беларус-1523/1221», 38 сеялак, 24 камбінаваных глебаапрацоўчых пасяўных агрэгаты, 50 абаротных плугоў, 25 культыватараў, 16 адзінак АКШ, 27 дыскатараў, 34 машыны для ўнясення мінеральных угнаенняў, 40 — для ўнясення арганікі, 26 апырсквальнікаў.

Механізатары

На перыяд правядзення веснавых палявых работ спатрэбіцца 335 механізатараў. На сёння ў раённых гаспадарках працуе 310 чалавек. Яшчэ 25 будуць прыцягнуты з прамысловых прадпрыемстваў у такія сельгасарганізацыі як ААТ «Стасеўка», «Міхалёўская Ніва», «Неўскі-Агра», «Саўгас Кісялевічы», філіял «Агракамбінат КХП» ААТ «Бабруйскі КХП». Па стане на ўчарашні дзень пераважная частка тых, чыя работа будзе звязана са шкоднымі ўмовамі працы, ужо прайшлі медагляд, яшчэ частка праходзіць. А вось санітарна-гігіенічнае навучанне прайшлі пакуль толькі работнікі ЗАТ «Птушкафабрыка «Вішнёўка».

Харчаванне

Значным момантам у правядзенні ўсяго комплексу палявых работ з’яўляецца арганізацыя гарачага харчавання працаўнікоў. У сёлетнюю пасяўную кампанію, як паведаміў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Сяргей Феднеў, плануецца дзейнасць 7 сталовых. Для забеспячэння дастаўкі гарачага харчавання ў поле будзе задзейнічана 9 перасоўных пунк­таў. Для работы падчас жніва-2018 будзе прыцягнута 30 чалавек з ліку павароў і падсобных работнікаў. Усе яны ўжо вызначаны, праходзяць медыцынскія агляды і атрымоўваюць санітарныя кніжкі.

Падрыхтавала Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Общество

Рамонты дарог у Бабруйскім раёне вядуцца актыўнымі тэмпамі

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций — факты на стол”. Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
Актуально

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
Актуально

Хренин о Военной доктрине: закрыты белые пятна в вопросах применения военной силы в мирное время

25 апреля 2024
Общество

Пярвічак «Белай Русі” ў Бабруйскім раёне стала болей

25 апреля 2024
Общество

Комиссия по координации работы по содействии занятости работала в Ковалевском сельсовете

25 апреля 2024
Актуально

Вольфович раскрыл новации проекта Концепции нацбезопасности

25 апреля 2024
Актуально

Смотрим вместе: работники УКП “Жилкомхоз” следят за ходом ВНС онлайн

25 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024