Темы

Сельскагаспадарчай галіне пашанцавала

Сельскагаспадарчай галіне пашанцавала

Наўрад ці хто стане аспрэчваць ролю кіраўніка ў стане спраў прадпрыемства. Гэта тым болей датычыцца сельскагаспадарчай галіны, дзе, каб быць з хлебам у прамым і пераносным сэнсе, яго лідару мала да гэтага імк­нуцца, трэба мець прыроджаныя задаткі — гаспадара, арганізатара, прадпрымальніка, умець прадбачыць сітуацыю, ацэньваць яе, своечасова рэагаваць на змены. І — любіць справу, якой займаешся, не стамляцца навучацца ёй: пераймаць перадавы вопыт, аналізаваць уласны, спазнаваць і ўкараняць навуковыя распрацоўкі і дасягненні.

Усе гэтыя якасці, як заўважаюць работнікі СВК “Гігант”, гарманічна спалучыліся ў асобе іх старшыні Міхаіла Пятровіча Левакова, пад чыім няўхісным кіраўніцтвам гаспадарка ў няпрос­тых умовах сучаснасці трывала развіваецца, будуе эканоміку так, каб людзі, якія ў ёй працуюць, мелі магчымасць жыць планамі на перспектыву.

Чаму звязаў жыццё менавіта з аграрнай галіной — школьны атэстат амаль выдатніка даваў і другія магчымасці? На гэтае пытанне кіраўнік “Гіганта” адказвае з развагай: “Я быў вяс­ковы хлопец, дзяцінства якога абыйшлі даброты цывілізацыі. Наш вольны час займалі футбол, валейбол, хакей… Хіба мог я думаць пра тую ж банкаўскую справу? А сельская гаспадарка — тое, сярод чаго рос, з чым сутыкаўся, што разумеў. Дый прафесія інжынера падабалася”.

… Вучоба ў Горацкай сельгасакадэміі, а затым і першае працоўнае месца ў калгасе імя Дзяржынскага, дзе размеркаванаму на Бабруйшчыну маладому спецыялісту прапанавалі пасаду інжынера па сельгасмашынах, пазней — загадчыка рамонтнай майстэрні, а ў хуткім часе і галоўнага інжынера, пацвердзілі, што прафесійны накірунак абраў правільны. А ўжо праз няпоўныя чатыры гады ад пачатку працоўнага стажу 27-гадоваму на той час Левакову прапанавалі ўзначаліць адну з найбуйнейшых у раёне гаспадарак — калгас “Гігант”.

Ці было страшна? На гэтае запытанне кіраўнік “Гіганта” адказвае, як заўжды, не зусім прамалінейна: “Ідучы на фронт, толькі дурань мог сказаць, што не баіцца… Але быў малады, мала­досць многае спрашчае. І ўжо тады разумеў, што адказнасць на мне надзвычай вялікая, таму прыслухоўваўся, прыглядваўся, вучыўся”.

У калектыве маладога кіраўніка асобныя ўспрынялі, як цяпер згадвае Міхаіл Пятровіч, можа, і з насцярогаю, аднак хутка зразумелі — “кадравай рэвалюцыі” не будзе. І тады, і цяпер ён прытрымліваецца прынцыпу — працаваць так, каб паверыў нават той, хто сумняваецца. Людзі ў Бортніках, па словах Міхаіла Левакова, працавітыя. Спецыялісты, з якімі прыйшоў тады працаваць, былі сапраўднымі прафесіяналамі.

Азіраючыся назад, старшыня з удзячнасцю гаворыць пра калектыў, які даверыўся яму і тады, у 1985-м, і пазней — пасля ягонай працы на працягу трох год на пасадзе старшыні райвыканкама, адкуль, зразумеўшы, што не яго, падаў у адстаўку. Калектыў — гэта тое, чым ганарыўся і ганарыцца. І праяўляе клопат. Падчас нашай размовы Міхаілу Пятровічу прыйшлося вырашаць неадкладныя вытворчыя пытанні, сярод якіх адпраўка галоўнага спецыяліста ў сталічную каман­дзіроўку. Выклікаўшы таго ў кабінет, ён не толькі ўручыў адпаведныя паперы, але і пацікавіўся арганізацыйнымі дэталямі паездкі, даў слушныя парады. Для мяне заўважыў: “Кіраўнік адпраўляе — на ім і арганізацыя. Нельга каб у чалавека ў сувязі з гэтым былі нейкія хваляванні і тым болей не трэба ставіць работніка ў няёмкую сітуацыю — прасіць у кіраўніка”.
Не стамляючыся навучацца, Міхаіл Левакоў упэўнены — у авалодванні прафесійнымі ведамі не трэба саромецца звяртацца за парадай да іншых. Сорамна павінна быць тады, калі не ведаў, не запытаўся, нарабіў — і прынёс шкоду прадпрыемству і калектыву.

HPIM0581.JPG

З маладосці прытрымліваючыся прынцыпу працаваць “на максімум”, ён з павагай адносіцца да людзей, хто ў сваёй прафесійнай дзейнасці — незалежна ад роду заняткаў — дасягае майстэрства. І цяпер з удзячнасцю згадвае настаўнікаў матэматыкі і фізікі Дрыбінскай школы, дзе вучыўся ў старэйшых класах, якія не прымусам падштурхоўвалі дзяцей да вучобы, а шырынёй і глыбінёй ведаў, цікавым выкладваннем прадмета, зразумелай падачай матэрыялу.

Закладзеная настаўнікамі любоў да лічбаў у спалучэнні з прыроджанымі задаткамі матэматыка як нельга лепей прыйшліся ў прафесійнай дзейнасці кіраўніка “Гіганта”. Перш чым узяцца за які б ні было праект — асабіста ўпэўніцца ў яго эканамічным абгрунтаванні. І абавязкова глядзіць на перспектыву.

Апошняе якраз-такі і не дае Левакову заспакоіцца на дасягнутым. Працуючы з прыбыткамі, калектыў пад яго началам не перастае шукаць новыя шляхі да нарошчвання аб’ёмаў прадукцыі, павелічэння вытворчасці і эфектыўнасці працы. Зрабіўшы стаўку на экспарт, гаспадарка ўпэўнена трымае курс на мадэрнізацыю і мнагавектарнасць вытворчасці. За апошнія гады тут цалкам абнавілі машынна-трактарны парк, рэалізавалі не адзін інвестыцыйны праект. Гэта і малочна-таварны комп­лекс амаль на 800 галоў кароў. І адно з найбуйнейшых у краіне бульбасхові­шчаў, дзякуючы якому стала магчымым рэалізаваць прадукцыю па выгаднай цане. Два заводы па ачыстцы і дапрацоўцы насення зерневых і зернебабовых культур, паслугамі якіх карыстаюцца не толькі раённыя сельгасарганізацыі. І ўжо зусім амбіцыйны — завод па вытворчасці камбікармоў з уласнага зерня, магутнасцю 10 тон прадукцыі ў гадзіну і ўведзены ў строй у канцы 2017 года маслацэх (перапрацоўка рапсу — 10 тон прадукцыі ў суткі). Абыйшоўся ён “Гіганту” амаль у 3 млн. еўра! Для патрэб завода і ў мэтах паляпшэння ўрадлівасці глебы — апошняму надаецца самая сур’ёзная ўвага і дасягнуты станоўчыя вынікі — гаспадарка сёлета павялічвае зернебабовы клін.

Пра дасягненні “гігантаўцаў” можна расказваць бясконца. Сведчанне таго, што СВК не толькі трывала стаіць на нагах, але і ўпэўнена крочыць у ногу з часам — безліч дзяржаўных узнагарод і ў Міхаіла Пятровіча, і ў членаў яго калектыву. І, напэўна, толькі гаспадарнік такога ж складу, як сам Левакоў, здольны ацаніць кошт гэтага.

…Ды яшчэ жонка. З “другой палавінкай”, як з любоўю і павагай заўважае Міхаіл Пятровіч, яму надзвычай павязло. Студэнцкае каханне (Антаніна Цімафееўна таксама скончыла Горацкую сельгасакадэмію, на працягу многіх год працавала ў “Гіганце” намеснікам галоўнага бухгалтара) у “алімпійскі” 1980 год перарасло ў шлюб. І вось ужо хутка 38 год, як яны разам, выгадавалі і далі пуцёўку ў дарослае жыццё дзвюм дочкам. Жонка, па словах кіраўніка “Гіганта”, ніколі не перашкаджала яго працоўным памкненням, падтрымлівае ва ўсім.

— Гады праляцелі надзвычай імкліва, — з усмешкай і адначасова з сумам заўважае Міхаіл Пятровіч Левакоў, калі гаворка заходзіць пра юбілейную дату — 60-годдзе, якую кіраўнік СВК адзначыў у пачатку месяца. — Але за гэты час нямала зроблена. І галоўнае — людзі працуюць і маюць магчымасць глядзець у будучыню.

Пра такіх, як Левакоў, звычайна гавораць — “на сваім месцы”. Між тым, наўрад ці хто ўсумніцца, што чалавек ягоных якасцяў і здольнасцяў — прыроджаных і набытых, выдатна прыйшоўся б на любым іншым месцы, у любой іншай галіне. Так што сельскагаспадарчай проста пашанцавала.

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву рэдакцыі.

Последние новости

Актуально

Вольфович раскрыл новации проекта Концепции нацбезопасности

25 апреля 2024
Актуально

Смотрим вместе: работники УКП “Жилкомхоз” следят за ходом ВНС онлайн

25 апреля 2024
Актуально

Лукашенко рассказал о непубличной части Концепции национальной безопасности

25 апреля 2024
Актуально

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
Актуально

ВНС — день 2-й: делегаты и приглашенные, в том числе представители нашего района, уже прибыли во Дворец Республики

25 апреля 2024
Актуально

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня — утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
В будущее вместе с нами

В гостях у воинов-зенитчиков

25 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Единый электронный портал об узниках концлагерей появится в Беларуси

25 апреля 2024
Человек и природа

Порывистый ветер и до +19°С ожидается сегодня в Беларуси

25 апреля 2024
Актуально

Заседание ВНС в качестве конституционного органа впервые состоялось 24 апреля, принятые решения подписаны избранным председателем

24 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024