Темы

Прайшла вучоба прафсаюзнага актыву

Прайшла вучоба прафсаюзнага актыву

Планавая вучоба прафсаюзных кадраў (старшынь прафкамаў, казначэяў і грамадскіх інспектараў) арганізацый АПК, у адпаведнасці з пастановай прэзідыума Савета ФПБ “Аб навучанні прафсаюзных кад­раў і актыву ў 2018 годзе”, прайшла ў раёне на мінулым тыдні.

Увага прысутных была заакцэнтавана на значных момантах выпрацоўкі калектыўных дагавораў, якія б адпавядалі галоўнаму іх прызначэнню — абараняць правы і законныя інтарэсы працоўных. Шмат гаварылася пра ролю грамадскіх інспектараў — памагатых наймальніка ў падтрыманні бяспечных умоў працы на сельгасвытворчасці. Не абыйшлі пытанне вядзення дакументацыі бухуліку ў прафпярвічках АПК. Былі да­дзены адказы на хвалюючыя актыў пытанні, звязаныя з выкананнем калектыўных дагавораў, арганізацыяй работы грамадскага кантролю, іншыя.

За прафсаюзных “настаўнікаў” выступілі загадчык аддзела па сацыяльна-эканамічных пытаннях рэспуб­ліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Віталь Лісіцкі, галоўны тэхнічны інспектар працы ведамства Павел Манько, а таксама галоўны прававы інспектар працы Магілёўскага абкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксей Рымша, загадчык аддзела арганізацыйна-кадравай работы абкама прафсаюза Генадзь Шпакоўскі, галоўны спецыяліст па фінансавай рабоце Аксана Серафімовіч.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Культура

Библиотеки района участвовали в праздновании Дня Независимости

4 июля 2026
Читать новость
Общество

В Беларуси в День Независимости родились 116 малышей, есть среди них и двойни

4 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Жатва не знает выходных: Бобруйщина работает в режиме нон-стоп

4 июля 2026
Читать новость
Общество

Еще три имени внесли в Книгу Славы Могилевщины в День Независимости

4 июля 2026
Читать новость
Ваше здоровье

Новый подход. Сроки ожидания КТ и МРТ сокращены

4 июля 2026
Читать новость
В стране и мире

В Мьянме откроется посольство Беларуси

4 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем