Темы

На рахунку гаспадаркі не адна працоўная перамога

На рахунку гаспадаркі не адна працоўная перамога

Ураджайным стаў 2017 год для філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”. На рахунку гаспадаркі па яго выніках не адна працоўная перамога. Сельгаспрадпрыемства прызнана пераможцам раённага спаборніцтва ў намінацыях “За лепшыя вынікі вытворча-эканамічнай дзейнасці”, “За эфектыўнае выкарыстанне сельскагаспадарчых угоддзяў”, “За павелічэнне вытворчасці і нарыхтовак мяса”, “За павелічэнне вытворчасці і нарыхтовак малака”. 2-га месца калектыў удастоены “За павелічэнне вытворчасці зерня” і “За павелічэнне вытворчасці рапсу”.

Між тым у сваіх эмоцыях адносна шматлікіх перамог кіраўнік філіяла Уладзімір Віктаравіч Давыдзенка дастаткова стрыманы, маўляў, дык і праца за гэтым агромністая. І зроблена сапраўды шмат. Запрацавалі, не без падтрымкі галаўнога прадпрыемства, новыя і адрэканструяваныя аб’екты жывёлагадоўлі: прафілакторый для маладняку на МТФ Варатынь, хлеў для цялушак на МТФ Коўрын, радзільнае аддзяленне малочна-таварнага комплексу. Вялікая работа вялася і вядзецца ў дачыненні прымянення тэхналогій на вытворчасці, як у жывёлагадоўлі, так і раслінаводстве. Дзякуючы гэтаму, а таксама зладжанай рабоце ўсяго калектыву, выручка ад рэалізацыі сельгаспрадукцыі павялічылася на 152% да мінулага года. Вытвор­часць малака вырасла на 127% (надаілі за год 5 758 т), рэалізацыя — на 130% (5 217 т), таварнасць склала 90,6%. Павялічылі на 105% малочны статак, на сёння ў ім налічваецца 1 349 рагуль. У цэлым пагалоўе буйной рагатай жывёлы — на 109% , на пачатак студзеня яно склала 3 643 галавы. За год на карову, у сярэднім па гаспадарцы, надаілі 4 330 кг, прыбавіўшы на кожную 837 кг. А на МТФ Варатынь — 5 013 кг (114% да мінулага года).

Што датычыцца жывёлагадоўлі, то тут таксама папрацавалі нядрэнна. Сярод шэрагу мерапрыемстваў, якія паса­дзейнічалі станоўчаму выніку, Уладзімір Давы­дзенка называе ў тым ліку сарціроўку пагалоўя на ферме в. Аўсімавічы пасля пераводу часткі жывёлы ў адрэканструяваны хлеў Коўрына. У выніку сярэднесутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы па гаспадарцы за 12 месяцаў склалі 648 г, а на МТК Данілаў Мост — 734 г.

Каб заахвоціць жывёлаводаў не толькі да павелічэння вытворчасці працы, але і да паляпшэння якасці малака, у мінулым годзе ў філіяле ўкаранілі дадатковыя стымулы — цяпер заробак аператарам машыннага даення наліч­ваюць не за фізічную вагу прададзенага малака, а за заліковую (дадатковыя даплаты складаюць да 30%). Адпаведныя ўмовы стымулявання распрацаваны і для іншых катэгорый работнікаў. Лепшых працаўнікоў імкнуцца аддзячыць і падчас Дня работнікаў сельскай гаспадаркі, і падчас справаздачнага сходу па выніках года.

Не падвяло, па словах кіраўніка філіяла, і раслінаводства. Вытворчасць зерня ў 2017 годзе за кошт павелічэння пасяўных плошчаў і ўраджайнасці (33,1 ц/га, 102% да папярэдняга года) склала 4 000 т. Значна парадаваў рапс, ураджайнасць якога вырасла болей чым у 5 разоў і склала 29,4 ц/га — намалацілі 456 т масланасення.

Гаворачы пра задачы на сёлетні год, Уладзімір Давыдзенка адзначае, што яны не новыя — нарошч­ванне аб’ёмаў сельскагаспадарчай прадукцыі, павелічэнне эфектыўнасці працы, заробнай платы работнікаў, і патэнцыял для гэтага маецца. Працягнецца будаўніцтва. І хоць планы не такія амбіцыйныя, як у мінулым годзе, але папрацаваць прыдзецца. Пасля зімы, як заўважае кіраўнік, у гаспадарцы возьмуцца за выгульныя пляцоўкі да радзільнага аддзялення. У сувязі з закрыццём свінафермы яе хлявы будуць рэканструяваны пад утрыманне буйной рагатай жывёлы. На Варатынскай ферме плануюць зрабіць выгульныя пляцоўкі для нецеляў. Тут жа на Варатыні для фермы і комплекса, пагалоўе якіх складае амаль трэць ад агульнага, збіраюцца пабудаваць сянажныя траншэі. З больш дробнага, але не меней патрэбнага — падсыпка пад’язных шляхоў да ферм.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Фотофакт: районная ветеранская организация провела акцию “Пасхальный подарок”

4 мая 2024
Актуально

В храмах Бобруйщины проходит освящение пасхальных куличей

4 мая 2024
Происшествия и безопасность

Какие правила безопасности нужно соблюдать в Пасху: советы от МЧС

4 мая 2024
Калейдоскоп

Православная Пасха-2024: история и традиции празднования

4 мая 2024
Человек и природа

Погода на выходные: в ночь на субботу заморозки до -2°С, в воскресенье – дожди, возможны грозы

4 мая 2024
В будущее вместе с нами

Працоўнае лета павінна быць бяспечным

3 мая 2024
Актуально

План комплексного благоустройства территории Бобруйского района на 2024 год

3 мая 2024
Актуально

Текущий ремонт кровель жилых домов в 2024 году

3 мая 2024
80-летие освобождения Беларуси

Узницы концлагерей принимали поздравления с Днем Победы

3 мая 2024
Общество

На заседании исполкома рассмотрен вопрос о дополнительных мерах по кадровому обеспечению госорганизаций

3 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
Культура

В районном Центре культуры прошли конкурсы чтецов и военно-патриотической песни

29 апреля 2024