Темы

Святочным датам прысвячаюцца

Святочным датам прысвячаюцца

Святочныя мерапрыемствы розных фарматаў і накірункаў, прысвечаныя 100-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, а таксама Дню абаронцаў Айчыны, пройдуць ва ўсіх установах цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна. У Хімоўскім СК арганізавана выстава малюнкаў «Салдат-2018», у Цялушскім СДК 23 лютага пройдзе канцэрт «За мірнае неба», а напярэдадні — конкурсная праграма «Мы — абаронцы Айчыны». У гэты ж дзень сама­дзейныя артысты Бортнікаўскай установы культуры зладзяць выязныя міні-канцэрты ў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. У СДК аграгарадка прой­дзе тэматычная праграма «Я гонарам гэтым даражу». У Глушанскім СДК на вечар пятніцы запланаваны канцэрт і конкурсная праграма…

Не абыйшлі значную юбілейную дату ва ўстановах цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі раёна — прысвяцілі тыдзень патрыятычнай кнігі «Маю гонар слу­жыць Айчыне». У яго межах наладзілі прэзентацыі-выставы кніг, у цэнтральнай бібліятэцы — агляд мастацкай літаратуры «Жыццё ў імя Айчыны».

Ва ўстановах адукацыі праходзіць месячнік ваенна-патрыятычнай работы. У яго межах, напрыклад, у Каменскай СШ правялі тэматычную лінейку «Абаронцы Айчыны», праходзяць класныя гадзіны, у бібліятэцы наладзілі кніжную выставу «У памяці нашай сёння і назаўжды», вучні займаюцца добраўпарадкаваннем памятных месцаў. Наперадзе — выстава малюнкаў, конкурсна-гульнёвая праграма і інш. У Брожскай СШ пройдуць урокі мужнасці і памяці, «рыцарскі» турнір «А ну, хлопчыкі», конкурсна-
спартыўная праграма для старшакласнікаў.

22 лютага ў 17.00 ў раённым Цэнтры культуры пройдзе конкурс «Мужнасць і талент Баб­руйскага раёна», 23 лютага ў 16.00 ў актавай зале райвыканкама — канцэртная праграма.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Культура

Библиотеки района участвовали в праздновании Дня Независимости

4 июля 2026
Читать новость
Общество

В Беларуси в День Независимости родились 116 малышей, есть среди них и двойни

4 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Жатва не знает выходных: Бобруйщина работает в режиме нон-стоп

4 июля 2026
Читать новость
Общество

Еще три имени внесли в Книгу Славы Могилевщины в День Независимости

4 июля 2026
Читать новость
Ваше здоровье

Новый подход. Сроки ожидания КТ и МРТ сокращены

4 июля 2026
Читать новость
В стране и мире

В Мьянме откроется посольство Беларуси

4 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем