Темы

Раман Мануленка: ‘‘Праблемы, якія ўзнікалі, вырашалі сумесна’’

Раман Мануленка: ‘‘Праблемы, якія ўзнікалі, вырашалі сумесна’’

Заканчваюцца паўнамоцтвы ў раённым Савеце дэпутатаў 27 склікання для дэпутата па Каменскай выбарчай акрузе Рамана Мікалаевіча Мануленкі, дырэктара мясцовай сярэдняй школы. За чатыры гады, як прызнаецца субяседнік, давялося не аднойчы садзейнічаць выбаршчыкам у вырашэнні той ці іншай праблемы.

Найбольш частымі былі пытанні ачысткі дарог ад снегу ў зімовую пару і грэйдзіраванне апошніх пасля халадоў і непагадзі. Праўда вырашаліся яны, па словах дэпутата, без напругі: кіраўнік дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення №171, на балансе якога значацца мясцовыя дарогі, Георгій Шкрадзюк рэагаваў на тэлефонны зварот неадкладна.

Двойчы дэпутату райсавета давялося ўмешвацца ў праб­лему зносу аварыйных дрэваў у населеным пункце. Пры садзе­янні мясцовага сельвыканкама, раённага выканаўчага камітэта і гэтыя пытанні былі вырашаны. Звярталіся выбаршчыкі да Рамана Мікалаевіча і падчас перабояў у рабоце мясцовага магазіна, які належыць Бабруйскаму гандлё­ваму цэнтру. З-за адсутнасці прадаўца крама некаторы час не працавала, што, вядома ж, стварала нязручнасці, асабліва пажылым людзям, для якіх факт нязначнай аддале­насці населенага пункта ад горада не выратоўваў сітуацыі. Пытанне вырашылася — цяпер гандлёвая кропка працуе ў адпаведнасці з графікам.

У сваёй рабоце дэпутат райсавета дэпутатаў цесна супрацоўнічаў з сельвыканкамам і непасрэдна яго старшынёй Анатолем Шэлегам. Апошні, па словах народнага абранніка, акрамя таго, што з’яўляецца членам савета прафілактыкі школы, — часты госць ва ўстанове адукацыі. Ва ўзаемадзеянні з ім дэпутат і дырэктар абмяркоўвае і вырашае шматлікія надзённыя праблемы і ў першую чаргу — добраўпарадкавання населенага пункта.

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву рэдакцыі.

Последние новости

Общество

Абитуриентам-2026: руководство по поступлению. Собрали самую важную информацию

19 апреля 2026
Читать новость
Ваше здоровье

«Здоровые города и поселки». В Ленинской школе прошло межведомственное мероприятие

19 апреля 2026
Читать новость
Общество

На республиканском субботнике собрано более 18 млн рублей

19 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 19 апреля в Могилевской области

19 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Большие выходные. Как провести их безопасно, рассказали в МЧС

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Лукашенко об экспозициях Национального исторического музея: действовать оптимально, но не скупиться

18 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем