Темы

Народныя абраннікі трымаюць справаздачу

Народныя абраннікі трымаюць справаздачу

Тамара Міхайлаўна Крывулец — дэпутат раённага Савета дэпутатаў 27 склікання па Баярскай выбарчай акрузе. Яе дэпутацкі стаж пачаўся даўно. Да цяперашняга склікання двойчы была народным абраннікам сельскага савета дэпутатаў. Сваіх выбаршчыкаў Тамара Міхайлаўна ведае дасканала: хто чым займаецца, што каго турбуе, якія пытанні хвалююць і патрабуюць вырашэння.

Як чалавек неабыякавы і дзейсны, у размове пачынае з таго, што за час дэпутацтва ажыцця­віць не ўдалося — гэта палепшыць якасць дарогі па аўтобусным маршруце Бабруйск-аг. Леніна праз в. Раксалянка. У спякоту, якая ў апошнія гады становіцца нормай для мясцовасці, гравійка да таго награецца, што язда па ёй і для вадзіцеляў з кандуктарамі, і для пасажыраў становіцца сапраўдным выпрабаваннем. Ёсць і тое, што дэпутата парадавала, — наладзілася работа грэйзера ў в. Такары, падсыпалі і пад­раўнялі дарогу ў в. Баяры.

Таксама людзі прыходзілі, як заўважае, са скаргамі на закрыццё магазіна ў Баярах. Давялося тлумачыць, што стацыянарная гандлёвая кропка нерэнтабельная. Зразумелі. Тым болей што аўталаўка, якая яе замяніла, працуе зладжана і наведваецца дастаткова часта — задавальняе грамадзян. Былі звароты да дэпутата і адносна запруджанасці населеных пунктаў бяздомнымі сабакамі. За вырашэннем праблемы прыйшлося звярнуцца ў жылкамгас.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

К каждой ситуации — индивидуальный подход

1 июля 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня Независимости Президент Беларуси помиловал 32 осужденных

1 июля 2026
Читать новость
Культура

Предприятия «Белгоспищепрома» презентовали сладости в фирменном стиле «Славянского базара»

1 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Массовая уборка озимого ячменя началась в Беларуси

1 июля 2026
Читать новость
Экономика

Национальный сервис мгновенных QR-платежей «КРОК» запускается в Беларуси

1 июля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Что изменится для белорусов с 1 июля. Самые важные нововведения

1 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем